Брэйн-рынг "Мы памятаем"

25.11.2022

 Ачапоўская М.В. разам з вучнямі 8 класа правяла літаратурна-гістарычны брэйн-рынг "Мы памятаем", дзе навучэнцы падзяліліся на каманды і адказвалі на цікавыя пытанні. А Шпакевіч Ф.М. арганізаваў кіналекторый "Горкія ўспаміны вайны", на якім прысутнічалі вучні 10-11 класаў. Вучні даведаліся яшчэ больш цікавай і патрэбнай інфармацыі і ўспомнілі разам з настаўнікамі цяжкае мінулае сваіх продкаў.