"Зорны паход"

30.01.2023

"Зорны паход" па месцах баявой дзейнасці партызанскай быгады "Савецкая Беларусь".

   28 Студзеня 2023г. вучні Церабліцкай сярэдняй школы ў складзе краязнаўчага гуртка "Спадчына" накіраваліся ва ўрочышча "Замошша". Іменна ў гэтым месцы пачала фарміравацца брыгада. Дарога была складанай і цяжкай. Усё ж такі гэта 25 км ад Церабліч. Але ўражанні і "партызанскі абед" пераважылі усе цяжкасці.