Виртуальный музей БРПО

Виртуальный музей БРПО

Яны стаялі ля вытокаў Піянерыі”.

       Васьмігодка

     З 1963- 1964 навучальнага года школа стала васьмігадовай. Чацвертакласнікі пайшлі ў 5 клас дома. Патрэбны былі настаўнікі – прадметнікі. У 1965 годзе пасля заканчэння педагагічных курсаў у Пінску ў школу прыязджаюць Домніч (Петрусевіч) Надзея Андрэеўна, Сімончык (Супрунчык) Марыя Іванаўна, Бруцкая Марыя Іванаўна. Фізкультуру і працу (майстэрні былі дома ў настаўніка) выкладаў Каменскі Дзмітрый Сцяпанавіч. На пасадзе выкладчыка працы ён працаваў да выхаду на пенсію ў 1979 годзе. Памёр у 2003 годзе.

     У 1964 – 1966 г.г. школу ўзначальваў Канстанцін Дзмітрыевіч Дрозд. Настаўнік матэматыкі, ён захапляўся фатаграфіяй. Многа фатаздымкаў засталося ў настаўнікаў і вучняў ад тых гадоў. Пры ім была зроблена прыбудова да памяшкання школы: пяць класных пакояў, піянерская і калідор.

       У 1967 г. стварылася піянерская дружына ім. Марата Казея

       З 1967 па 1969 г.г. працавала старшай піянерважатай Усціненка Антаніна Паўлаўна.

Усціненка Антаніна Паўлаўна, 1967 г.

   

Усякая праца ганаровая

У 1969 годзе ў школе працавалі 14 настаўнікаў. Усе былі маладыя, актыўныя, працаздольныя. І хаця сярод іх нікога не было з вышэйшай адукацыяй, амаль усе завочна вучыліся на розных факультэтах педагагічных інстытутаў. Запомнілася падарожжа па партызанскіх сцяжынках на Мярлінскіх хутарах вучняў старэйшых класаў пад кіраўніцтвам Каменскага Д.С.

 Партызанскімі сцежкамі

Летам 1967 года адбыўся першы выпуск васьмікласнікаў, 27 вучняў атрымалі пасведчанне аб васьмігадовай адукацыі. З 1967 па 1992 год васьмігадовую адукацыю ў школе атрымалі 668 вучняў. За гэты час дзясяткі і сотні вучняў пабывалі на экскурсіях у Століне і Пінску, у Брэсце і Мінску, арганізавана і праведзена безліч змястоўных тэматычных вечароў і вечароў адпачынку, цікавых сустрэч і захапляючых гульняў.

Дзявочы дэсант

У 1970 г. старшай піянерважатай пачынае працаваць    Кулеш Марыя     Мікалаеўна.

                                    

      У 1975 г. -старшая піянерважатая  Каменская Святлана Дзмітрыеўна.

           Каменская Святлана Дзмітрыеўна

 

На экскурссіі, г.Брэст  “Брестская крепость –герой”, 1975 г.

На раённым злёце піянераў, 1976 год

80-90 гады

       У 80 г. пачынае працаваць УА ” Церабліцкая базавая школа”.

     У 1975 г. -старшая піянерважатая Каменская Рома Дзмітрыеўна.

   Каменская Рома Дзмітрыеўна

У 1983 г.  пачынае працаваць старшай піянерважатай Петрусевіч Валянціна Аляксандраўна

  Петрусевіч Валянціна Аляксандраўна

90- 2010 гады

     У 1990 г. месца старшай піянерважатай  займае Пішчык Марыя Васільеўна

Пішчык Марыя Васільеўна з вучнямі, 1999 г.

Вахта Памяці, 2003 г.