«Мы помним»

«Лента памяти «Мы помним»»

 

Партызаны Палесся

УА “Церабліцкі дзяржаўны вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа” Столінскага раёна Брэсцкай вобласці

 

 

 

Сваіх герояў не забудзем імёны

 

 

 

Партызаны Палесся

 

 

                                                           Выканаўца:

                                                           Шпакевіч Паліна Іванаўна--

                                                           вучаніца 11 класа сярэдняй школы

                                                           в. Цераблічы, чалец краязнаўчага                 

                                                           гуртка “Спадчына”

                                                           Кіраўнік:

                                                           Шпакевіч Фёдар Міхайлавіч --

                                                           настаўнік гісторыі вышэйшай                 

                                                           кваліфікацыйнай катэгорыі сярэдняй   

                                                           школы в. Цераблічы

                                                          

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                     2019 г.

 

 

 

З М Е С Т

 

     Уводзіны   ……………………………………………………   3

      Фронт у тыле ворага …………………………………………. 4

      У дні цяжкіх выпрабаванняў  ……………………………….  8

      Легендарны партызан   ……………………………………... 11

      Калі небяспека побач………………………………………... 15

      Выпрабаванне агнём………………………………………… 17

      Свет партызанскіх кастроў    ………………………………...20

      Ішла вайна народная        ………………. …………………...21

      Па слядах партызанскага подзвігу …………………………34

      Вызваленне …………………………………………………... 39

      Памяць дзён суровых ………………………………………...41

      Заключэнне…………………………………………………….42

      Спіс выкарыстаных крыніц…………………………………. 43

      Дадаткі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3

 

 

Уводзіны

 

       

     Краязнаўчая работа “Партызаны Палесся” прысвечана партызанскай барацьбе ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Давыд-Гарадоцкім і часткова Столінскім раёнах былой Пінскай вобласці. Творчыя конкурсы мінулых гадоў, якія асвятлялі гераічныя старонкі барацьбы беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і цяперашні конкурс ”Сваіх герояў не забудзем імёны” тэматычна цесна звязаны паміж сабой і ўнесці штосьці новае ў даследчую работу за  кароткі прамежак часу цяжка. Але ж жыццё не стаіць на месцы, тым больш, што дзякуючы намаганням гісторыкаў і Інтэрнэту становяцца даступнымі раней невядомыя дакументы, матэрыялы, якімі можна ажывіць і дапоўніць вучнёўскае даследаванне і зноў прыняць удзел у конкурсе.

Ды і як жа па-іншаму, калі частка сусветнай грамадскасці настойліва патрабуе забыць, пакінуць у мінулым стагоддзі ўсё, што у ім было. І пажылых людзей таксама, а ветэранаў вайны ў асаблівасці. І жыць, атрымліваючы асалоду ад таго, што дзень сённяшні дае. Другая ж частка патрабуе рэвізіі вынікаў Другой сусветнай вайны, абвінавачвае СССР у развязванні гэтай вайны, узвялічвае ролю ЗША і іншых заходніх краін у разгроме фашызму, апраўдвае злачынствы нацыстаў і іх памагатых. Мы сталі сведкамі аганьбавання святых сімвалаў, фактаў гістарычнай рэабілітацыі здраднікаў і катаў. Яскравым праяўленнем гэтай ідэалогіі служыць перанос помніка і астанкаў савецкіх салдат, што загінулі пры вызваленні Таліна; падрыў помніка ў Кутаісі, які быў пастаўлены у памяць аб грузінскіх салдатах, што загінулі на палях Вялікай Айчыннай вайны; судовыя працэсы у прыбалтыйскіх краінах над ветэранамі вайны, што змагаліся ў радах Чырвонай Арміі і ўшанаванне ўдзельнікаў нацысцкіх і нацыяналістычных фарміраванняў на Украіне і ў той жа Прыбалтыцы.

Апошнім часам на Захадзе, ды і ў нас,па праўдзе кажучы, прапагандуюцца акцыі тыпу:  “Паразуменне і прымірэнне”. Гэта значыць, трэба прымірыцца і прабачыць нацысцкіх злачынцаў.  Зразумела, з цяперашнім пакаленнем немцаў нам няма чаго дзяліць і няма ў чым абвінавачваць. Але калі спытаць у людзей сталага веку, якія перажылі вайну, хто такія немцы, то яны безапеляцыйна адкажуць: “Гэта ворагі!” І для нас з вамі нацызм і фашызм павінен заставацца варожай ідэалогіяй. Да гэтага нас прызываюць мільёны ахвяр, прынесеных беларускім народам на алтар Перамогі.

У народзе ёсць такая мудрасць: “У таго, хто забывае мінулае, кідае ў яго каменнем, не бывае будучага, яно страляе ў адказ з гарматы”.

І яшчэ хацелася б пажадаць, каб сёлетні конкурс не стаў простай галачкай у чарзе мерапрыемстваў, а запаў у душу маладому пакаленню. Каб людзі помнілі…

 

4

Фронт у тыле ворага

 

 

 

     На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. гітлераўская Германія вераломна напала на Савецкі Саюз. Мірная праца савецкага народа была парушана. СССР уступіў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны супраць нямецкага фашызма.

     З самага пачатку гітлераўскай агрэсіі Беларусь стала арэнай жорсткіх баёў. Нягледзячы на гераізм і самаадданасць воінаў Чырвонай Арміі, усіх савецкіх патрыётаў, германскім войскам удалося часова акупіраваць нашу рэспубліку. Аднак стаць гаспадарамі ў захопленых раёнах гітлераўцы так і не змаглі. Паўсюдна, куды ступала нага фашыста, гарэла зямля пад яго падэшвамі. Усюды акупантаў чакала непазбежная адплата.

     У 1942 г. значная частка акупіраваных раёнаў рэспублікі была ачышчана народнымі мсціўцамі ад гітлераўцаў. На канец 1943 г. патрыёты кантралявалі больш паловы акупіраванай тэрыторыі Беларусі, існавала больш за 20 вялікіх партызанскі зон.

      На працягу ўсёй вайны  цесная баявая садружнасць звязвала беларускіх і ўкраінскіх партызан. У чатырохвугольніку Столін – Ракітнае – Оўруч – Петрыкаў  яны стварылі партызанскі край з насельніцтвам 200 тысяч чалавек. Тут базіравалася партызанскае злучэнне знакамітага камандзіра С. А. Каўпака. Трэцюю частку асабовага саставу злучэння складалі беларусы.

      У вызваленых раёнах партызаны аднаўлялі Савецкую ўладу. Сюды збіраліся людзі цэлымі сем’ямі і вёскамі, ратуючыся ад расправы карнікаў, выгнання на прымусовыя работы ў Германію. Гэта былі ў асноўным дзеці, жанчыны, старыя і нямоглыя. Ім патрэбна была падтрымка і дапамога. Партызанскае кіраўніцтва наладжвала работу школ, бальніц, хлебапякарняў і г.д.

      Крывавая палітыка гітлераўскіх захопнікаў у Беларусі прывяла да зішчэння 2,5 млн. савецкіх грамадзян. Акупанты спалілі, разбурылі 209 гарадоў і мястэчак, 9200 вёсак.

      Вынікі дзеянняў фашыстаў былі б яшчэ больш жудаснымі, калі б не магутны партызанскі рух. На тэрыторыі рэспублікі ў тыле ворага дзейнічала 1255 партызанскіх атрадаў, у сладзе якіх налічвалася 374 тысячы народных мсціўцаў. Партызанскі фронт дапаўняўся самаадданай барацьбой 70 тысяч патрыётаў-падпольшчыкаў.

     Аб памерах і магутнасці партызанскага руху на беларускай зямлі можна меркаваць па шкодзе, якая была нанесена фашысцкім акупантам. Гітлераўцы страцілі тут забітымі і параненымі больш, чым у Францыі, Галандыі, Бельгіі і Даніі разам узятых. Народныя мсціўцы Беларусі пусцілі пад адхон 11 тысяч

 

 

 

 

 

 

6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Частка экспазіцыі краязнаўчага вугалка Церабліцкай школы

 

7

 

эшалонаў, падарвалі каля 19 тысяч аўтамашын, разбурылі 5500 мастоў, спалілі 305 самалётаў, падбілі 1355 танкаў і бронеаўтамабіляў.

    Прайшлі дзесяцігоддзі, але і сёння нашу рэспубліку называюць “Беларусь-партызанка”. У гэтых словах – прызнанне заслуг беларускага народа ў агульнай барацьбе супраць фашызму. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Помнік воінам-землякам, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі

 

8

 

У  дні  цяжкіх выпрабаванняў

 

 

       У пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны, у сілу вядомых прычын, ваенна-стратэгічная сітуацыя склалася такім чынам, што заходнія раёны Беларусі былі хутка акупіраваны ворагам. Але нягледзячы на гэта, без каманды зверу, мясцовыя патрыёты сталі ствараць партызанскія атрады. Так, ужо 22 чэрвеня пачаў фарміраваць атрад Васіль Захаравіч Корж, на той час член Пінскага абкама КП(б)Б. Першапачаткова атрад насіў назву знішчальнага, але ўжо з 26 чэрвеня стаў называцца партызанскім. 28 чэрвеня 1941 года атрад уступіў у бой з гітлераўцамі і атрымаў перамогу. У ліку трафеяў быў і нямецкі аўтамат, з якім Васіль Захаравіч не разлучваўся да лета 1944г. 4 ліпеня нашымі войскамі быў астаўлены тагачасны абласны цэнтр г.Пінск. Партызаны падпалілі мост цераз Піну і разам з кіраўніцтвам Пінскай вобласці на аўтамабілях прыехалі ў г. Столін. У Століне ў гарадскім парку адбылася нарада партыйна-гаспадарчага актыву вобласці, на якой прысутнічаў прадстаўнік ЦК КП(б)Б Пётр Андрэевіч Абрасімаў (у будучым памочнік начальніка Беларускага штаба партызанскага руху). Была і Вера Захараўна Харужая, легендарны дзеяч КСМЗБ і КПЗБ (Вера Захараўна і яе муж Сяргей Карнілаў сталі партызанамі атрада В.З.Каржа. У час бою з немцамі 4 ліпеня пад Пінскам С.Карнілаў загінуў, а сама В. З. Харужая загінула восенню 1942г. у засценках гестапа ў Віцебску) [6, с. 34 – 37; 10, с. 22 – 25, 29, 42 – 50; 14, с. 103]. У пачатку ліпеня 1941 г. кіраўніцтва абкама і аблвыканкама , першыя сакратары райкамаў партыі перабраліся ў г. Тураў.

     У адпаведнасц з пастановай СНК СССР ад 24.06.1941 г. “Аб ахове прадпрыемстваў і ўстаноў і стварэнні знішчальных атрадаў” у мясцовасцях, аб’яўленых на ваенным становішчы ў тэрміновым парадку ствараліся знішчальныя батальёны па 100-200 чалавек. Кіраўніцтва імі ўскладвалася на органы НКУС. У ваенных адносінах яны рыхтаваліся як стралковыя падраздзяленні з задачай весці баі з дэсантам праціўніка, займацца разведкай, дзейнічаць у тыле ворага партызанскімі метадамі.

     У Столінскім раёне знішчальны батальён узначаліў стары чэкіст, дырэктар рыбгаса “Дуброва” Васіль Елісеевіч Ключанкоў, а ў Давыд-Гарадоцкім – тав. Берэнштэйн (На жаль, работнікі архіўных службаў не могуць выявіць яго імя і імя па бацьку, даваеннае месца работы і пасаду, а энтузіястам гэта не пад сілу. Хутчэй за ўсё звесткі аб гэтым чалавеку знаходзяцца ў архівах НКУС). Столінскі і Давыд-Гарадоцкі раёны немцы занялі ў пачатку ліпеня. Лініі фронта і актыўных баявых дзеянняў у балоцістай мясцовасці, зразумела, не было. Але адступаючыя разрозненыя групы байцоў Чырвонай Арміі наносілі адчувальныя ўдары па ворагу. Так, 8 ліпеня  зводны атрад з чырвонаармейцаў, супрацоўнікаў НКУС, маракоў Пінскай флатыліі пад кіраўніцтвам маёра Дзмітракова паспрабаваў выбіць праціўніка з вёскі Альшаны. Аднак вораг аказаўся мацнейшым. Прыйшлося адступіць, страціўшы 17 байцоў.

9

 

 

     Пасля захопу немцамі Століна батальён Ключанкова перабазіраваўся ў Стружскі лес і перайшоў да партызанскіх метадаў барацьбы. Батальён Берэнштэйна адышоў у Тураўскі раён.

     Выконваючы дырэктыву ЦК КП(б)Б №2 аб арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы, Пінскі абкам партыі стварае Пінскую абласную парттройку на чале з другім сакратаром абкама П. Г. Шапавалавым.                       

    

 
   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

П. Г. Шапавалаў – кіраўнік парттройкі Пінскага абкама КП(б)Б

 

     Парттройка пачала работу па камплектаванню і перакідцы на акупіраваную тэрыторыю падпольных партыйных органаў і груп арганізатараў партызанскага руху, па ператварэнню знішчальных батальёнаў у партызанскія атрады. У Давыд-Гарадоцкім раёне было арганізавана 2 атрады: атрад Берэнштэйна (40 чалавек) і атрад Рабцава (20 чалавек). Звестак аб баявой дзейнасці апошняга няма. Столінскі атрад пад націскам немцаў вымушаны быў у другой палавіне ліпеня перамясціцца на граніцу Давыд-Гадоцкага і Тураўскага раёнаў, дзе было яшчэ адносна спакойна.

     Не маючы вопыту вядзення баявых дзеянняў, гэтыя атрады пацярпелі спачатку рад паражэнняў. Па паведамленню члена парттройкі Пінскага абкама КП(б)Б А. Я. Кляшчова, камандзір Столінскага атрада тав. Ключанкоў з групай партызан у канцы ліпеня пайшоў у разведку на тэрыторыю Столінскага раёна. Партызаны папалі ў засаду і былі разбіты. Цяжка параненага Ключанкова схапілі паліцаі і павезлі на расправу ў Столін. Пры

10

 

 

пераправе цераз раку Гарынь Ключанкоў скаціўся з парома і патануў. Камандзірам атрада замест Ключанкова быў назначаны старшыня Столінскага райвыканкама І. Л. Масленнікаў. Базіруючыся ў лесе паміж Давыд-Гарадоцкім і Тураўскім раёнамі, 2 верасня 1941 г. атрад быў акружаны акупантамі і рассеяны. Партызаны страцілі прадуктовую базу і частку ўзбраення. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне  аб’яднацца з Тураўскім атрадам, які быў малалікі, але матэрыяльную базу меў добрую.

     Падобнае становішча склалася і з Давыд-Гарадоцкім атрадам. У ноч з 14 на 15 жніўня камандзір атрада тав. Берэнштэйн з групай партызан у колькасці 20 чалавек выехаў у накірунку в.Альшаны на баявую аперацыю. Па дарозе партызаны сустрэліся лоб у лоб з вайсковым падраздзяленнем праціўніка. Па прычыне нядбайнасці камандзіра атрада група  разбеглася, астаўлены быў ручны кулямёт, коні з павозкамі, а вінтоўкі былі затоплены ў вадзе. Толькі праз 3 дні асабовы састаў рассеянай групы партызан па аднаму дабраўся да базы. Берэнштэйн захварэў і выехаў у г. Мазыр, адкуль у атрад не вярнуўся. Камандаванне атрадам узяў на сябе першы сакратар Давыд-Гарадоцкага райкама КП(б)Б М. А. Скарабагацька.

     Амаль да канца верасня абодва атрады дзейнічалі на тэрыторыі Давыд-Гарадоцкага (Пінская вобласць), Тураўскага, Лельчыцкага, Ельскага (Палеская вобласць) раёнаў. Яны правялі шэраг паспяховых аперацый па знішчэнню нямецкіх памагатых (стараст, камендантаў, паліцаяў), складоў, сродкаў сувязі, распаўсюджвалі лістоўкі і іншую антыфашысцкую друкаваную прадукцыю.

     Не маючы сувязі з часцямі Чырвонай Арміі, з кіруючымі цэнтрамі партызанскага руху, не маючы прадуктовай базы, дастатковай колькасці

боепрыпасаў, не адчуваючы падтрымкі з боку мясцовага насельніцтва, ды і не разлічваючы на такі доўгі час знаходжання ў тыле ворага (лічылася, што Чырвоная Армія хутка  пачне пераход у контрнаступленне і будзе граміць праціўніка на яго тэрыторыі), партызанскія атрады пакінулі зону сваіх дзеянняў і накіраваліся да лініі фронта. У Нараўлянскім раёне Столінскі атрад быў акружаны немцамі. Пры выхадзе з акружэння прапалі без вестак кіраўнік парттройкі Пінскага абкама КП(б)Б Шапавалаў П. Г., камандзір Столінскага партызанскага атрада Масленнікаў І. Л. і некалькі радавых байцоў. Аб тым, як выходзіў за лінію фронта Давыд-Гарадоцкі атрад, звестак няма [3, с. 71 – 73, 118 – 119, 126 – 130, 640 -- 643].

 

 

 

 

 

 

 

 

 

11

 

 

Легендарны партызан

 

 

      1941 г. быў самым складаным перыядам партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, бо існавалі як аб’ектыўныя так і суб’ектыўныя цяжкасці яго станаўлення і развіцця.

     Даследчыкі партызанскага руху адчувалі і адчуваюць недахоп дакументаў па гэтым перыядзе. Толькі зусім нядаўна была пушчана ў навуковы абарот “Дакладная запіска” камандзіра Пінскага партызанскага злучэння В.З.Каржа, якую ён напісаў у чэрвені 1943 г. у Маскве для Беларускага штаба партызанскага руху [7].  А да 110-й гадавіны з дня нараджэння В.З. Каржа яго дачка Зінаіда перадала ў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь арыгінал знакамітага рапарта Васіля Каржа Сталіну [8]. Яшчэ з дзесятак гадоў назад аб выданні гэтых дакументаў не магло быць і размовы, паколькі многія факты і думкі яго аўтара не ў поўнай меры адпавядалі афіцыйнаму пункту гледжання на ўсенародную барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі і вобразам яе кіраўнікоў, распрацаваным у пасляваенныя гады. Безумоўна, кожны дакумент мае адбітак суб’ектыўнасці, і тым не менш яго каштоўнасць шмат у чым вызначаецца аўтарытэтам аўтара,  часам і месцам напісання. 

     Многае для вывучэння гэтага перыяду зрабіў ветэран партызанскага руху, генерал Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР Э. Б. Нордман. З яго ўдзелам была падрыхтавана тэлеперадача “Нябачны фронт” аб першых партызанскіх баях. Дзякуючы яго намаганням зусім нядаўна быў  адкрыты помнік партызанам Палесся ў г. Пінску, а пад канец 2007 г. выйшла з друку яго кніжка ўспамінаў “Не стреляйте в партизан …” [10].

     Будзем спадзявацца, што будуць апублікаваны дакументы, якія яшчэ невядомы шырокай грамадскасці па каньюктурных абставінах. Бо, як кажуць у народзе, “адна няпраўда нам на шкоду”. Стварэнне міфаў, аднабаковая падача інфармацыі толькі наруку тым, хто хоча ачарніць гераічнае мінулае нашага народа, апраўдаць злачынствы нацыстаў і іх памагатых на беларускай зямлі. Трэба разглядаць тагачасныя падзеі ва ўсёй іх супярэчнасці і складанасці. Наша Вялікая Перамога вартая таго, каб ёй ганарыліся не толькі мы, але і нашы нашчадкі, людзі на ўсёй планеце.

        У ліпені-жніўні 1941 г. было створана больш за 200 партызанскіх атрадаў, але да лістапада іх засталося зусім нямнога. Вопыту не было, многія партызаны загінулі ў баях, частка пайшла за лінію фронта ці да сяброў, родзічаў, у падполле з тым, каб перазімаваўшы, вясной зноў пайсці ў лес.

    Пінскі атрад захаваў сваю баяздольнасць толькі дзякуючы вялікаму партызанскаму вопыту В. З. Каржа ( у дваццатыя гады ён партызаніў пад кіраўніцтвам знакамітага Кірыла Паўлавіча Арлоўскага ў Заходняй Беларусі, меў вопыт вайны ў Іспаніі). Заходнюю Беларусь немцы занялі вельмі хутка і

 

 

12

 

адразу сталі назначаць стараст, камендантаў, ствараць паліцэйскія падраздзяленні. Іх прапаганда даводзіла, што Чырвоная Армія разбіта, а немцы занялі Маскву.  Усё гэта выклікала такі страх у насельніцтва, што яно баялася сустракацца з партызанамі, іх карміць. Васіль Захаравіч пярэджваў: Ніколі не крыўдзіце мужыка. Пакрыўдзіш мужыка – і канец тваёй

партызанскай вайне… Трэба працаваць з насельніцтвам, дабівацца яго сімпатыі”. І сяляне цанілі добразычлівыя адносіны, дзяліліся з партызанамі апошнім куском хлеба. Корж быў бязлітасным у выпадках самаўпраўства і марадзёрства. Яго партызанам часта даводзілася галадаць, але яны не бралі ў сялян прадукты харчавання сілай.

      Фронт адкочваўся ўсё далей на ўсход. Бліжэй да лініі фронта імкнуліся быць і партызаны. Некалькі груп партызан з атрада Каржа пайшлі за лінію фронта.  Але нягледзячы на гэта ў лютым 1942 г. у атрадзе было ўжо больш 200 чалавек. Зімой 1941-1942 гг. атрад вёў баявыя дзеянні на тэрыторыі Старобінскага, Ленінскага, Любанскага раёнаў. Гэта была радзіма Васіля Захаравіча і ён трымаўся бліжэй да родных мясцін. Партызаны ведалі, што яшчэ з восені 1941г. на востраве Зыслаў у балоце каля Князь-возера на Любаншчыне знаходзіцца група Мінскага падпольнага абкама партыі: В. Казлоў, Р. Мачульскі, А. Бондар, І. Бельскі і інш. Група прытрымлівалася памылковай тактыкі: замест таго, каб актыўна ўдзельнічаць у стварэнні партызанскіх атрадаў, падпольных груп, яны  перайшлі да канспірацыі, самаўстраніліся ад жывой работы і такім чынам страцілі ўсякую сувязь нават з існуючымі партызанскімі атрадамі.  Такая самаізаляцыя прывяла да таго, што яны аказаліся ў вельмі бядотным становішчы. Корж падгатаваў некалькі санных павозак і вывез абкам у размяшчэнне свайго атрада. Што было б з імі, калі б Васіль Захаравіч не патурбаваўся  пра іх?

     У пачатку сакавіка некалькі атрадаў пад агульным кіраўніцтвам Каржа здзейснілі рэйд па Любанскаму, Старобінскаму, Старадарожскаму, Чырвонаслабадскому і Ленінскаму раёнах (трэба дадаць, што ўжо праз невялі час Р.Мачульскі  прысвоіў сабе і ідэю рэйда, і камандаванне самім рэйдам) [9, с. 77 -- 79]. Яго значэнне для разгортвання партызанскага руху было вельмі вялікім. Пасля вяртання на Любаншчыну паміж Каржом і Казловым адбылася сутычка. Казлоў хацеў падпарадкаваць сабе Каржа з яго партызанамі. Але дзе там! Корж: “Я цябе выратаваў, а ты цяпер камандаваць мною будзеш?” Забраў атрад і пайшоў на родную Піншчыну пашыраць партызанскі рух далей на захад. Пазней усё гэта было падана ў Цэнтр як непадпарадкаванне Мінскаму абкаму партыі, як праяўленне анархіі. Нядобразычліўцы выстаўлялі яго гэтакім бацькам Махно. І не даравалі доўга.

     Беларускі штаб партызанскага руху першапачаткова хацеў прысвоіць яму толькі званне палкоўніка, у той час як людзям, менш заслужаным, прысвойваліся генеральскія званні. І толькі пасля асабістага ўмяшальніцтва Сталіна ў лістападзе 1943 г Каржу прысвойваецца персанальнае воінскае званне генерал-маёр. Званне Героя Савецкага Саюза яму прысвоілі толькі ў 1944 г. пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў.

    

13

  

   Корж гаварыў не многа, але заўсёды – праўду. Гэта прыбаўляла яму сяброў. Прыбаўляла і непрыяцеляў. Асабістая непрыязнасць паміж Каржом і Казловым працягвалася і пасля вайны. Корж быў “чыстым”  камандзірам, а не партыйным функцыянерам. Перавага ж аддавалася апошнім. Васіль Захаравіч быў адзіным буйным партызанскім камандзірам, які “даслужыўся” у канцы жыцця да пасады старшыні калгаса.  

  Нават цяпер імя гэтага чалавека не можа заняць свой пачэсны пасад. Гэта лёс усіх людзей, хто мае свой гонар і не скараецца пры любых абставінах.

     Вясна 1944 года. Ідуць цяжкія баі партызанскіх брыгад з рэгулярнымі нямецкімі франтавымі войскамі. Начальнік штаба Пінскага злучэння Мікалай Фядотаў звяртаецца да Каржа:

     --Васіль Захаравіч, падпішыце шыфраграмы ў Маскву, у БШПР.

     --Адстань, няма калі, баі ідуць. Што ў цябе ў тэлеграмах?

     --Паведамляем аб поспехах.

     -- Мікалай, аб поспехах напішуць пасля вайны іншыя. Наша справа не         

         пісаць, а ваяваць. Добра ваюем, Мікалай?

     -- Так, Васіль Захаравіч.

     -- Ну вось, гэта галоўнае. А пісаць? Няхай пішуць іншыя.

     Магчыма, па гэтай прычыне ў архівах так мала матэрыялаў аб пінскіх партызанах. І яшчэ хацелася б сказаць вось аб чым. Партызаны 1941 г. , знаходзячыся ў лясах, у амаль бесперапынных баях і манеўраванні, ніякіх справаздач і даведак не састаўлялі. І наогул папер не пісалі. Ды і калі б і пісалі, то адправіць за лінію фронта не змаглі б. А захоўваць такую дакументацыю у атрадах было вельмі рызыкоўна: раптам пападзе да ворага. Вось і атрымліваецца, што ў архівах вельма мало матэрыялаў аб партызанскім руху ў пачатку вайны. Тыя ж партыйныя дзеячы, якія прыбылі ў зону партызанскіх дзеянняў ужо ў 1943 г., такія справаздачы пісалі. І згодна іх дакладаў атрымалася так, што і сам партызанскі рух, і амаль уся баявая і палітычная работа супраць акупантаў пачалася толькі з іх прыбыццём [3, с. 602 -- 613]. Верагодна, усе гэтыя прычыны ляжаць у аснове ўзвялічвання ўкладу ў агульную справу перамогі над ворагам іншых партызанскіх злучэнняў і “фігуры змаўчання” аб пінскі партызанах. Толькі апошнім часам дзякуючы настойлівай дзейнасці Э. Б. Нордмана праўда прабівае сабе дарогу. Шкада, што гэты чалавек ужо пайшоў з жыцця. Няхай яму зямля пухам…

   Іншы раз даследчыкаў партызанскага руху папракаюць за малую колькасць фатаграфій аб партызанскіх буднях, якія яны змяшчаюць у сваіх работах. Але ў партызанскіх атрадах не было пасады “фатограф”. Ды і саміх фотаапаратаў з фотаплёнкамі і іншым фотаабсталяваннем таксама не было. Гэта па-першае. А па-другое, калі і была магчымасць сфатаграфавацца, то ў большасці выпадкаў партызаны з мясцовага насельніцтва адмаўляліся гэта рабіць, не жадаючы падстаўляць рызыцы сваіх блізкіх, якія маглі быць рэпрэсіраваны акупантамі ў выпадку пападання ў іх рукі фатаграфій партызан.

 

 

 

14

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Год 1945-ы. Партызанскі генерал В. З. Корж і будучы генерал-чэкіст Э. Б. Нордман

 

     У верасні 1942 г. самалёты даставілі партызанам Піншчыны рацыю, а неўзабаве прыбыў упаўнаважаны ЦК КП(б)Б Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў. Што гэта быў за чалавек? Характарыстыку яму даў на асеннім 1953 г. пленуме ЦК КПБ будучы генерал КДБ, а ў вайну актыўны дзеяч партызанскага руху Эдуард Баляслававіч Нордман: “ Аляксей Кляшчоў быў пакінуты ў ліпені 1941 года ў тыле ворага членам Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б. Але ён у верасні пакінуў сваіх сяброў, пайшоў у родную вёску, адседзеўся там, адпусціў бараду, пасля перайшоў лінію фронта і аказаўся ў “камфортнай зямлянцы” гасцініцы “Масква”. Праседзеў у сталіцы да верасня 1942 г. Пасля самалётам закінулі Кляшчова у Пінскую вобласць ужо сакратаром падпольнага абкама партыі. Праз некалькі месяцаў яму прысвоілі званне генерал-маёра, а пасля і Героя Савецкага Саюза. За што? Немца жывога не бачыў. Ужо праз год у кастрычніку 43-га зноў быў у савецкім тыле. А пасля вызвалення Пінска прызначылі першым сакратаром абкама” [13].

     Вось і яшчэ адзін “сябра” В. З. Каржа. З такімі “арганізатарамі” партызанскага руху даводзілася супрацоўнічаць і ім падпарадкоўвацца. 

 

 

 

15

 

Калі небяспека побач

 

 

     Пакінутыя ў тыле ворага савецкія актывісты, камуністы і камсамольцы не сядзелі склаўшы рукі. Яны збіралі зброю, здзяйснялі дыверсіі, ратавалі людзей ад згону ў Нямеччыну. Амаль ва ўсіх вёсках Давыд-Гарадоцкага  раёна дзейнічалі падпольныя работнікі, сувязныя. У многіх населеных пунктах утварыліся падпольныя арганізацыі. Па паведамленні сакратара Давыд-Гарадоцкага РК ЛКСМБ Навалаева Н. Т., ад 17 снежня 1943 гада, найбольшую актыўнасць у барацьбе з ворагам праяўлялі камсамольскія арганізацыі вёсак Цераблічы і Рамель [5, с. 163 – 167, 11, с. 270 -- 271]. Падпольная арганізацыя в. Цераблічы складалася з пяці чалавек. Сакратаром яе быў камсамолец Даніла Сімончык. Патрыёты вялі  вялікую тлумачальную работу па зрыве розных мерапрыемстваў акупантаў. Члены падпольнай арганізацыі Васіль Сімончык і Васіль Шпакевіч часта праводзілі партызанскіх падрыўнікоў на чыгунку. З дапамогай падпольшчыкаў партызаны знішчылі малакопрыёмныя пункты ў найбліжэйшых вёсках. Знішчэнне тэлефонных апаратаў у навакольных населеных пунктах было справай рук патрыётаў гэтай жа арганізацыі.

  

 
   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Даніла Якаўлевіч Сімончык --

сакратар падпольнай камсамольскай арганізацыі ў в. Цераблічы

16

 

      Падпольная арганізацыя в. Рамель таксама складалася з пяці чалавек. Патрыёты распаўсюджвалі лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, падарвалі тры варожыя машыны з салдатамі і грузамі, неаднаразова парушалі правадную сувязь.

     У в. Вялікае Малешава дзейнічала падпольная арганізацыя з трох чалавек. Патрыёты па заданні партызан вялі разведку варожых гарнізонаў, распаўсюджвалі антыфашысцкую літаратуру сярод насельніцтва і асабістага складу варожых фарміраванняў. У выніку толькі з Тураўскага гарнізона на бок партызан перайшло некалькі паліцаяў на чале з камендантам паліцыі. Шмат было зроблена патрыётамі па раскладанні венгерскіх ахоўных падраздзяленняў, якія дыслакаваліся ўздоўж дарогі Давыд-Гарадок -- Тураў.

Аналагічнай дзейнасцю займаліся падпольныя камсамольскія арганізацыі населеных пунктаў Рубель, Мярлінскія хутары, Рубрын і іншых. Увосень 1943 года ў сувязі з назапашваннем у раёне франтавых часцей праціўніка большая частка членаў падпольных арганізацый, з-за небяспекі дэканспірацыі і наступнага арышту, сышла ў партызанскія атрады. Падпольшчыкі в. Цераблічы апынуліся ў атрадзе імя Чкалава брыгады "Савецкая Беларусь". У тым жа атрадзе ваявалі з ворагам яшчэ два жыхара Церабліч: Андрэйкавец Дзяніс Захаравіч і Андрэйкавец Адам Несцеравіч.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Баец партызанскага атрада імя Чкалава Кірыловіч Дзмітрый Сцяпанавіч

 

 

17

 

 

Выпрабаванне агнём

 

 

     Акупіраваныя фашысцкімі войскамі Столінскі і Давыд-Гарадоцкі раёны былі ўключаны ў рэйхскамісарыят "Украіна" з цэнтрам у г. Роўна. Ажыццяўляючы свае злачынныя планы, фашысты ўсталёўвалі на захопленай тэрыторыі "новы парадак", неслі народу кроў і пакуты. З першых дзён акупацыі пачалося рабаванне сялянскіх гаспадарак з мэтай папаўнення харчовых запасаў нямецкага войска. Акупанты з дапамогай здраднікаў высочвалі і знішчалі даваенны партыйна-гаспадарчы актыў, акружэнцаў. Яшчэ ўлетку 1941 годзе былі арыштаваны, а затым закатаваны і расстраляны савецкія і камсамольскія актывісты в. Цераблічы Кірыловіч Раман Сцяпанавіч, Наскевіч Васіль Уладзіміравіч, Шпакевіч Андрэй Дзмітрыевіч, Шруб Васіль Філіповіч.   

 Незайздросная доля чакала ярэйскае насельніцтва раёна. У жніўні 1941 года гітлераўцы расстралялі каля 500 яўрэяў-мужчын Давыд-Гарадка. У 1942 годзе немцы стварылі ў Давыд-Гарадку гета, у якое сагналі яўрэяў не толькі горада, але і ўсіх вёсак раёна. Некаторым яўрэям удалося выратавацца. Адна яўрэйская сям'я з Церабліч на лодках па рацэ здолела сысці ад карнікаў. У верасні 1942 г. гета немцамі было ліквідавана. У раёне сялібы Хіноўск паміж Давыд-Гарадком і  в. Альшаны гітлераўцы расстралялі 685 яўрэяў.

 

Нямецкія акупанты ў вёсцы Цераблічы

 

18

 

 

 

 

 
   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пасведчанні асобы, якія выдаваліся насельніцтву немцамі на акупіраваных тэрыторыях

 

 

19

 

    

     Або яшчэ прыклад. У адплату за тое, што не атрымалася арыштаваць падпольшчыка Шпакевіча Васіля Цімафеевіча, акупанты прымусілі яго бацьку і брата, а таксама Піліпа Супрунчыка, сваяк якога Дзмітрый Кірыловіч пайшоў у партызаны, цягнуць барану па замініраванай партызанамі дарозе, якая вяла ў лес, спрабуючы такім чынам засцерагчы свой рух па гэтай дарозе. Але здарылася неверагоднае: міна ўзарвалася не пад зубамі бараны, а пад нагамі гітлераўцаў. У выніку два немцы аказаліся забітымі і некалькі параненымі. Гэта значыць, што ўсім вядомы эпізод на мінным полі з кінафільма Я.Мацвеева “Лёс” не выдумка, а рэальнасць. І яшчэ больш жудасная ў сапраўднасці, бо гітлераўцы выкарыстоўвалі ў якасці цяглай сілы для барон на мінных палях не толькі ваеннапалонных, але і грамадзянскае насельніцтва.

     За гады вайны на ўскрайку Церабліч вырас цэлы могільнік забітых нямецкіх салдат. У 1944 г. гітлераўцы вывезлі прах сваіх салдат у Нямеччыну.

     Памагатымі фашыстаў у іх крывавых злачынствах сталі паліцаі з мясцовага насельніцтва. Спачатку фарміраванне мясцовай паліцыі ішло на добраахвотнай аснове. Сюды ішлі незадаволеныя Савецкай уладай, калгасамі, перадваеннымі рэпрэсіямі, людзі, нячыстыя на руку, аматары пажывіцца чужым дабром. Знайшліся такія і ў Цераблічах. Надзеўшы халуйскую форму,  гэтыя фашысцкія злыдні тварылі злачынствы не толькі ў Цераблічах, але і ў  навакольных сёлах, у г.Тураве.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

20

 

Свет партызанскіх кастроў

 

     Вясна 1942 г. была адзначана ажыўленнем партызанскага руху на ўсёй акупіраванай немцамі тэрыторыі. Насельніцтва Столінскага і Давыд-Горадоцкага  раёнаў апынулася ў зоне ўплыву ўкраінскіх партызан. Злучэнні Каўпака, Сабурава, Фёдарава, Брынскага, Мельнікава, Бегмы, Кажухара, добра забяспечаныя ўзбраеннем і боепрыпасамі, праводзілі мабілізацыю  мясцовага насельніцтва ў свае атрады, вялі работу па разлажэнню паліцэйскіх фарміраванняў праціўніка, здзяйснялі дыверсіі на чыгунцы, нападалі на варожыя гарнізоны. Да зімы 1942/43 гг. гэтыя злучэнні ператварыліся ў грозную сілу для ворага. 16 студзеня 1943 г. партызаны здзейснілі налёт на г. Столін і прылеглыя да горада вёскі. Немцы і паліцаі панеслі вялікія страты. У в. Колкі Давыд-Гарадоцкага раёна партызаны знішчылі ў казарме 11 паліцаяў.

     Летам 1942 г. у раён Мярлінскіх хутароў была скінута з самалёта група парашутыстаў ў саставе трох чалавек – дзяўчына і два хлопцы. Што гэта былі за людзі, якія былі іх мэты застаецца пакуль невядомым. Здарылася так, што адразу пасля прызямлення група аказалася на хутары, сын гаспадароў якіх служыў у паліцыі. Гаспадыня забаўляла прыйшоўшых, а гаспадар тым часам пабег да немцаў. Немцы і паліцаі акружылі хутар і прапанавалі парашутыстам здацца. Тыя сталі прабівацца з акружэння. У час перастрэлкі дзяўчына была смяртэльна паранена. Хлопцы ж сумелі вырвацца, але адзін з іх неўзабаве вярнуўся і стаў клікаць: “Надзя!”, “Надзя!”. Паліцаі, якія зрабілі засаду, застрэлілі і яго. Што здарыся з другім – застаецца тайнай. Гаспадыня хутара пасля з гонарам насіла завушніцы, знятыя з забітай. Але, як кажуць, “кроў людская не вадзіца”. Не яна, дык яе нашчадкі расплачваюцца за чужое жыццё.  

     У студзені-лютым 1943 г. С. А. Каўпак правёў баявы рэйд (1600 чалавек на 1000 санях) праз Лунінецкі, Пінскі, Столінскі і  Давыд-Гарадоцкі раёны [2, с. 157 -- 163]. У кожным адваяваным населеным пункце партызаны папаўнялі асабісты склад, запасіліся прадуктамі харчавання і зброяй. Гэта была моцная прапагандысцкая акцыя. Хто ж будзе сумнявацца ў перамозе, калі партызанскія атрады ідуць праз вёску цэлыя суткі! Сам Каўпак разам са штабам заначаваў у Цераблічах ("штабная хата”, дарэчы, захавалася да гэтых часоў).

Спрабуючы вярнуць кантроль над сітуацыяй, немцы праводзяць аблаву на партызан на поўдні Давыд-Гарадоцкага раёна ў наваколлях Мярлінскіх хутароў. 6-8 лютага акупанты ў в. Храпунь расстраляла 20 чалавек, некалькі чалавек кінулі ў студні. У двухдзённым баі два атрады са злучэння Сабурава разграмілі карнікаў (іх страты -118 чалавек ). Падчас бою загінуў камандзір атрада "За Радзіму" П. Ф. Рэва, прадстаўнік Украінскага штаба  партызанскага руху маёр І. І. Качура і каля 10 партызан.

 

 

 

21

Ішла вайна народная

 

     Уздым усенароднай барацьбы з акупантамі звязаны з карэнным пераломам у ходзе Вялікай Айчыннай вайны, калі на тэрыторыі Беларусі была ўтворана шырокая сетка падпольных партыйных і камсамольскіх органаў. 23 красавіка 1943 г. ЦК КП(б)Б зацвердзіў склад Пінскага падпольнага абкама партыі на чале з А. Е. Кляшчовым.

     З мэтай ажыўлення партызанскага руху на поўдні Беларусі ў маі 1943 г. у Столінскі і Давыд- Гарадоцкі раёны была паслана група партызан у складзе 13 чалавек пад камандаваннем Паўла Пятровіча Тамілава. Гэта быў валявы камандзір, мужны чалавек; непасрэдна перад заданнем ён узначальваў разведку Пінскага партызанскага злучэння. У групу ўвайшлі: Сматроў Іван Андрэевіч, Кавалёў Аляксандр Іванавіч, Таранаў Алег Іванавіч, Дубовік Фёдар Фёдаравіч, Каяфюк Іван Самойлавіч, Трыфанаў Міхаіл , Парадзін Васіль Кірылавіч, Маркоўнін Рыгор Ксенафонтавіч, Гарбачоў Сямён, Навалаеў Мікалай Цімафеевіч, Андрэеў Іван Ільіч, Заікін Аляксей  Мацвеевіч.

     За кароткі час група вырасла ў партызанскі атрад " Савецкая

Беларусь" (камандзір П. П . Тамілаў, камісар І. А. Сматроў ).   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

      Павел Пятровіч Тамілаў --                                             Іван Андрэевіч Сматроў --

камандзір партызанскай брыгады                               камісар партызанскай брыгады  

         “Савецкая Беларусь”                                                      “Савецкая Беларусь”

 

 

22

 

    Камплектаванне партызанскага атрада вялося выключна за кошт мясцовага насельніцтва, праўда няўзброенага. Наводка на тое, што ў мясцовага насельніцтва ёсць зброя,  аказалася няслушнай: гэтую зброю ўжо падабралі ўкраінскія партызаны. Прыйшлося кіраўніцтву атрада прасіць у абласнога штаба ўзбраенне, камандзіраў і палітработнікаў, бо сярод папаўнення адсутнічалі падрыхтаваныя ў ваенных адносінах людзі. Месцам дыслакацыі атрада сталі Мярлінскія хутары (урочышча Замошша), а зона ўплыву ўключала вёскі: Колкі, Рубрын, Храпунь, Вілье, размешчаныя ў лясной зоне. Тут былі адноўлены сельсаветы, якія аказвалі вялікую дапамогу ў наладжванні сувязяў, выяўленні актыву і арганізацыі насельніцтва на барацьбу супраць фашысцкіх акупантаў. Праўда, абсталяваны партызанскі лагер у Замошшы прыйшлося пакінуць. Знайшоўся здраднік у в. Рубель, які выдаў немцам месца дыслакацыі партызан. Народныя мсціўцы не засталіся ў даўгу : партызанская куля знайшла здрадніка.

     Знішчаючы фашысцкія гарнізоны, узяўшы пад кантроль чыгункі Лунінец- Сарны і Брэст – Гомель, распаўсюджваючы сярод насельніцтвы газеты і лістоўкі, партызаны ўмацоўвалі веру людзей у хуткі разгром нямецкіх акупантаў. У сярэдзіне ліпеня быў арганізаваны Давыд-Гарадоцкі райкам КП(б)Б (сакратар -- Севасцьянчык Х. І.) і падпольныя райкам ЛКСМБ ( сакратар -- Навалаеў М. Т.), якія знаходзіліся ў атрадзе "Савецкая Беларусь".

     У ноч з 24 на 25 ліпеня 1943 г. партызаны "Савецкай Беларусі" сумесна з украінскімі атрадамі злучэння А. Н. Сабурава разбілі нямецка-паліцэйскі гарнізон у Давыд- Гарадку. Знішчана да 20 гітлераўцаў, ліквідаваны

акупацыйныя ўстановы, захоплена значная колькасць ваенных трафеяў, вывезена маёмасць з маёнтка "Высокае ", спалены мост праз раку Гарынь[4, с. 73 -- 76]

     Аперацыя па разгроме гарнізона ў райцэнтры Давыд-Гарадок адыграла немалую ролю ў развіцці партызанскага руху. Да канца лета 1943 г. атрад “Савецкая Беларусь" вельмі вырас за кошт папаўнення з мясцовых жыхароў (адзіным фактарам, які стрымліваў рост партызанскіх радоў, была адсутнасць зброі). Таму 24 жніўня паводле загада штаба Пінскага партызанскага злучэння на яго базе была створана партызанская брыгада "Савецкая Беларусь" (камандзір Тамілаў П. П., камісар Сматроў І. А., начальнік штаба Героеў Ю.М.,  началънік медслужбы  Р.І.Панчанка, арганізатар прапаганды сярод насельніцтва А. А. Плаўчанка) у складзе двух атрадаў: імя Чкалава (камандзір І. І. Андрэеў, камісар Х. І. Севасцьянчык - ён жа сакратар Давыд-

Гарадоцкага РК КП(б)Б) і імя Кутузава (камандзір У. М. Галыбін камісар А. П. Кувыркоў - ён жа сакратар Столінскага РК КП(б)Б, арганізаванага ў жніўні 1944 г.). Атрад імя Кутузава быў створаны ў Іванаўскім раёне і ўваходзіў у брыгаду ім. В. М. Молатава.   Па указанню    штаба    Пінскага     злучэння     перадыслацыраваўся   ў Столінскі раён [5, с. 163 – 168; 12, с. 615 -- 617].

    У ноч на 14 кастрычніка 1943 г. партызаны брыгады "Савецкая Беларусь" і партызаны злучэння А. А. Сабурава паўтарылі налёт на гарнізон Давыд-

23

 

 

 

 

 
   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На Мярлінскіх хутарах. Злева направа:

Таранаў Алег Іванавіч -- камандзір партызанскага атрада імя Ракасоўскага,

Тамілаў Павел Пятровіч -- камандзір партызанскай брыгады “Савецкая Беларусь”,

Барсукоў Міхаіл Мікалаевіч -- намеснік камандзіра партызанскай брыгады,

Кавалёў Аляксандр Іванавіч -- камісар партызанскага атрада імя Ракасоўскага

24

 

 

 

 

 

 

 

Мярлінскія хутары. Група партызан і камандзіраў брыгады “Савецкая Беларусь”.

(Фотаздымак мае надпіс: “На добрую память другу и товарищу Барсукову Михаилу от П. Томилова. 15. ІІ. 44 г.”)

 

 

 

 

25

Гарадка. Праціўнік пакінуў горад, не прыняўшы бою. Партызаны знішчылі адміністрацыйныя будынкі і прадпрыемствы акупантаў, падарвалі масты праз Гарынь, катэр, вывезлі са складоў харчаванне і амуніцыю.

   Рост партызанскіх радоў прывёў да таго, што ў лістападзе 1943 г. на базе

роты Таранава, вылучанай з атрада імя Чкалава, быў створаны партызанскі атрад імя Ракасоўскага (камандзір Таранаў А. І, камісар Кавалёў А. І.). Камандаванне брыгады вылучыла раёны баявых дзеянняў для кожнага атрада. Атрад імя Чкалава і штаб брыгады дыслацыраваўся на Мярлінскіх хутарах  (урочышча Мужын) з раёнам баявых дзеянняў: чыгунка Лунінец--Жыткавічы, тракт Давыд-Гарадок -- Тураў. Атрад імя Ракасоўскага знаходзіўся ў раёне возера Луко (недалёка ад в. Рубель) з раёнам баявых дзеянняў: чыгунка Лунінец--Жыткавічы, тракт Давыд-Гарадок--Столін. Атрад імя Кутузава базіраваўся ва ўрочышчы Муроўска (недалёка ад в.

Альманы ) з раёнам баявых дзеянняў: чыгунка Лунінец--Сарны, тракт Столін--Пінск.

     У выніку баявой дзейнасці брыгады ворагу былі нанесены значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы. Пад уздзеяннем баявых аперацый і антыфашысцкай прапаганды на бок партызан перайшлі 46 былых паліцаяў і ўласаўцаў, 52 венгерскія салдата.  Аб сіле партызан кажа нават прымаўка, складзеная ў той час: "Днём --улада Гітлера-Берліна, уначы -- Масквы-Мерліна". А з'яўленне яе звязана з дзейнасцю падпольшчыкаў. Поспехі партызан узлавалі фашыстаў. Яны вырашылі расправіцца з народнымі мсціўцамі і ў снежні 1943 года пачалі рыхтаваць у Давыд-Гарадку карную экспедыцыю супраць партызан. Разведчыкі брыгады паспрабавалі даведацца пра планы гітлераўцаў і звязаліся ў Давыд-Гарадку са святаром Кандыбай, які там пражываў. Яму было дадзена заданне падрабязна высветліць намеры немцаў супраць партызан. Святар Кандыба заходзіць аднойчы да бургамістра горада і ў гутарцы заўважае:

-        Што гэта такое, панове? Днём улада Берліна, а ўначы-- Мерліна? Уначы гаспадараць партызаны! Калі гэта, нарэшце , скончыцца?

Бургамістр папляскаў святара па плячу і суцешыў яго :

-        Нічога, хутка ўлада Мерліна будзе знішчана...

І паведаміў дату наступлення на Мярлінскія хутары. Гэтыя звесткі не раз пераправяраліся і ўдакладняліся разведкай, а партызаны ў гэты час рыхтаваліся да годнай сустрэчы гітлераўцаў. У дзень наступлення акупантаў партызаны інсцэніравалі завязку бою, а затым адышлі ўглыб абароны, каб пацягнуць за сабой немцаў. Загнаўшы іх у балота Ёвы і акружыўшы кольцам, народныя мсціўцы ўшчэнт разбілі карны атрад. На полі бою засталося больш дваццаці забітых карнікаў (Дарэчы, ужо толькі позняй вясною мясцовыя жыхары з дазволу камандавання брыгады закапалі забітых немцаў на ўскрайку балота. Ды не ўсіх. Нават у пачатку 70-х гг. мінулага стагоддзя у час нарыхтоўкі сена на балоце былі знойдзены астанкі двух нямецкіх салдат). Толькі нямногім удалося вынесці ногі. З боку партызан было забіта 2 чалавекі і паранена 4 [4, с. 394 -- 396].     Пасля гэтага паражэння немцы далучылі да аперацыі эсэсаўскія часці і авіяцыю. На працягу снежня 1943--студзеня 1944 г. партызаны займалі

26

Камандаванне партызанскай брыгады Герасімава і атрада імя Кутузава гэтай жа брыгады разам з прадстаўнікамі ЦК КП(б)Б і БШПР. Другі рад (злева направа): трэці –Героеў Ю. М., камандзір атрада імя Кутузава, чацвёрты –

Задохін П. М., начальнік штаба атрада, шосты –Галыбін У. М.,будучы камандзір атрада імя Кутузава

 

 

 

Галыбін Уладзімір Мікалаевіч – удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці, пазней -- камандзір партызанскага атрада імя Кутузава 27

 

 

 

 

 

 

 

На Мярлінскіх хутарах, люты 1944 г. Байцы партызанскага атрада імя Кутузава 28

 

абарону ў лясах недалёка ад в. Рубрын. Упартыя баі ішлі амаль штодня. Немцы спрабавалі акружыць партызан, ведучы наступленне з Церабіч, Рамля, Мужына. Але партызаны выстаялі, і шмат у чым ім дапамагла сувязь з Чырвонай Арміяй і  суседнімі партызанскімі брыгадамі.

     9 студзеня 1944 г. партызаны брыгады разам з украінскімі партызанамі С.А Каўпака разграмілі гарнізон Століна, але ўтрымаць яго да прыходу Чырвонай Арміі не змаглі.

     26 студзеня 1944 года ў зону дзеянняў брыгады "Савецкая Беларусь" у рэзультаце  паспяховай Бярдзічава-Жытомірскай аперацыі прарваліся рэгулярныя часці Чырвонай Арміі. Гэта былі падрадзяленні 397-й стралковай дывізіі 61-й арміі 1-га Беларускага фронта. Разам з часцямі арміі партызаны вялі баі побач з вёскамі  Колбікі, Старына Давыд-Гарадоцкага і Іванава Слабада Тураўскага раёнаў.

     15 лютага 1944 года на падставе загада аператыўнай групы БШПР і рашэнні Пінскага падпольнага абкама партыі з асабістага складу брыгады (на момант злучэння яна налічала 903 чалавека) на аснове атрадаў імя Чкалава і імя Ракасоўскага былі створаны  знішчальныя атрады Давыд-Гарадоцкага раёна, на аснове атрада імя Кутузава -- знішчальны атрад Столінскага раёна. Яны павінны былі абараняць і кантраляваць партызанскую зону, весці дыверсійную дзейнасць і актыўную разведку для часцей Чырвонай Арміі. Як сведчаць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, байцы знішчальных атрадаў паспяхова спраўляліся з пастаўленымі перад імі задачамі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пашкевіч Антон Рыгоравіч – баец партызанскага атрада імя Чкалава

29

 

 

Партызаны атрада імя Ракасоўскага

 

 

 

Група партызан Пінскага партызанскага злучэння (у цэнтры камандзір партызанскай брыгады “Савецкая Беларусь” Тамілаў П. П.)

30

 

 

Камандаванне партызанскай брыгады “Савецкая Беларусь” і партызанскіх атрадаў на Мярлінскіх хутарах летам 1944 г.

 

 

Паседжанне Давыд-Гарадоцкага падпольнага РК КПБ. Злева направа: Панчанка Г. І., Сматроў І. А., Тамілаў П. П., Севасцьянчык Х. І.

31

 

1943 г. Партызаны брыгады “Савецкая Беларусь”  перапраўляюцца цераз раку Льва. Злева направа: Бялкоў Мікалай Іванавіч – камандзір узвода разведкі атрада імя Кутузава, Дубоўна Фёдар – начальнік разведкі гэтага ж атрада, Кавалёў Аляксандр Іванавіч – камісар атрада імя Ракасоўскага, Таранаў Алег Іванавіч. – камандзір атрада імя Ракасоўскага.

 

 

 

1943 г. Разведка дакладвае камбрыгу П. Тамілаву баявую абстаноўку 32

 

 

Вёска Аздамічы, 1943 г. Мітынг у тыле ворага, прысвечаны 26-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі

Мярлінскія хутары, 25 студзеня 1944 г. Сустрэча з разведкай Чырвонай Арміі ў штабе партызанскай брыгады “Савецкая Беларусь”

33

 

 

 

 

Заікін Аляксей Мацвеевіч, камандзір узвода атрада імя Чкалава

 

 

 

 

Каяфюк Іван Самойлавіч – начальнік штаба партызанскай брыгады “Савецкая Беларусь”

 

34

Па слядах партызанскага подзвігу

 

                                                                             Гляжу я вновь в пережитое,

                                                                             Сквозь годы мирные пройдя.

                                                                              Опять далёкий отзвук боя

                                                                               Ворвался, память бередя.

 

 

 

Жыхары вёскі Цераблічы, якія ўдзельнічалі ў партызанскім руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны

 

  1. Андрэйкавец Дзяніс Захаравіч
  2. Кірыловіч Дзмітрый Сцяпанавіч
  3. Леўкавец Фама Данілавіч
  4. Пашкевіч Антон Рыгоравіч
  5. Сімончык Даніла Якаўлевіч
  6. Шпакевіч Васіль Цімафеевіч

 

 

 

АНДРЭЙКАВЕЦ  ДЗЯНІС  ЗАХАРАВІЧ

 

Нарадзіўся я ў 1909 г. у в. Колкі  Давыд- Гарадоцкага раёна. Там жыў і працаваў да вайны. У партызаны пайшоў улетку 1943 г. Быў радавым байцом. Мяне часта пасылалі ў баявое ахоўванне ў раён Турава. Прыходзілася быць і галодным, і халодным. Удзельнічаў у некалькіх баявых аперацыях. У падрыве воінскіх эшалонаў не ўдзельнічаў. На чыгунку хадзілі ў асноўным разведчыкі: ст. л-т Андрэеў, Каўбеня, Міцька. Пасля злучэння з Чырвонай Арміяй нас перакінулі ў раён Удрыцка. Тут прыйшлося сутыкнуцца з бандэраўцамі, якія ў лясах каля Дубровіцы арганізавалі ваенныя базы, сховішчы з боепрыпасамі і харчаваннем. Да ваенных сутычак не даходзіла, але яны часта захоплівалі нашых байцоў, завязвалі ім вочы і адводзілі да сябе на допыт. Потым зноў завязвалі вочы, прыводзілі на тое месца, дзе захапілі і адпускалі. Раён іх дыслакацыі нашы войскі акружылі і пасля перамоў дазволілі выйсці з кола без зброі.

Уначы 4 ліпеня 1944 г. нас паднялі па камандзе "У стрэльбу!". Усім раздалі сухі паёк і спірт. Я не піў, а некаторыя хлопцы выпілі па кубачку. Былы партызан з Кашар павёў нас на Вікаравічы. Гэтую вёску немцы вельмі добра ўмацавалі, пабудавалі дарогу прама са Століна (яе будавалі яўрэі з гета). Як толькі стала віднець, мы перайшлі рэчку каля вёскі. Немцы нас заўважылі і адкрылі моцны агонь. Падраздзяленні панеслі цяжкія страты.  Камандзір палка падпалкоўнік Паляніцкі загадаў мне выносіць раненых. Я вынес з поля

35

бою 36 параненых і 6 забітых. Іх потым пахавалі на могілках пасля ўзяцця Вікаравіч. За гэты бой мяне ўзнагародзілі медалем "За адвагу".

     Пасля ўзяцця Століна рэгулярныя часці і партызаны рушылі на Пінск. Па дарозе мы панеслі шмат страт ад мін. Немцы замініравалі нават студні ў вёсках. Пры штурме Пінска мяне цяжка раніла ў галаву асколкам снарада. Я ледзь утрымаўся на масту, каб не зваліцца ў раку. Чатыры месяца ляжаў без руху ў шпіталях Удрыцка, Сарнаў, Рэчыцы, Бранска, Харкава. Дадому вярнуўся ў канцы снежня 1944 г. А ў пачатку 1945 г. захварэў тыфам. Так і скончылася для мяне вайна, але не бяда і гора. Увосень 1945 г. памерла жонка. Прыйшлося аднаму гадаваць траіх дзяцей.

 

 

 

 

 

Дзяніс Захаравіч Андрэйкавец – партызан атрада імя Чкалава

 

 

 

 

 

36

ШПАКЕВІЧ  ВАСІЛЬ  ЦІМАФЕЕВІЧ

 

     Нарадзіўся ў 1912 г. у в. Цераблічы. Тут і мінула ўсё маё жыццё. Да

войны працаваў сакратаром сельскага савета.  У 1941/1942 гг. выконваў

разавыя даручэнні ўкраінскіх партызан. З мая па жнівень 1943 г. працаваў

сувязным партызанскага атрада "Савецкая Беларусь".  Аб гэтым даведаліся

немцы. Прыйшлося тэрмінова ісці ў лес. З сабой узяў жонку і дачку. У

партызанскім атрадзе быў радавым байцом. Удзельнічаў у шматлікіх

баявых аперацыях. Прыходзілася бываць і ў разведцы. У пачатку красавіка

1944 г. мяне выклікалі ў штаб атрада. Начальнік штаба даручыў арганізаваць разведку Церабліч. Немцы перакінулі туды дадатковыя сілы, пабудавалі доўгачасовыя абарончыя ўмацаванні, а інфармацыі аб гэтай падрыхтоўцы ў нас не было. Разам з Кірыловічам Дзмітрыем мы і заняліся гэтай аперацыяй. Знайшлі дзве лодкі, хоць і маленькія, але яшчэ трывалыя. Сярод чырвонаармейцаў падабралі людзей, якія ўмелі трымацца на вадзе,  і  ўначы на гэтых лодках прабраліся на ўскраіну вёскі, балазе вясновай вады ў той год было шмат. Да раніцы нам удалося  звязацца з надзейнымі людзьмі і атрымаць ад іх патрэбную інфармацыю. З задання група вярнулася без страт. За гэтую ўдала праведзеную аперацыю нас усіх прадставілі да медаляў "За адвагу". Яшчэ мяне часам пасылалі ў баявое ахоўванне ў раён урочышча "Муравішча". Тут на дарозе і немцы, і мы ставілі міны. І падрываліся на гэтых мінах і фашысты, і партызаны. Хапала работы  на гэтым мінным полі сапёрам і пасля вызвалення нашага краю ад акупантаў, бо падрываліся на іх і мірныя жыхары. Нават адну міну знайшлі пад мастком насупраць урочышча “Паўлаў востраў” ужо ў канцы 50-х гг.

     У сувязі з выгнаннем ворага з нашай тэрыторыі ў 1944 г. партызанская

брыгада "Савецкая Беларусь" была расфармівана.  І ваяваць мне

больш не прыйшлося: медыцына не дазволіла. Так і скончыўся мой

баявы шлях.       

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Васіль Цімафеевіч Шпакевіч—партызан атрада імя Чкалава

37

 

ЛЕЎКАВЕЦ  ФАМА  ДАНІЛАВІЧ

 

 

     Нарадзіўся ў 1895 годзе ў вёсцы Аздамічы. У 1914 годзе быў прызваны на сапраўдную воінскую службу. Ваяваў у Першую сусветную вайну. Быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжом, які пасля сыграў лёсавызначальную ролю ў маім жыцці. Пасля вайны ажаніўся на дзяўчыне Маланні з в. Цераблічы. Вёў вялікую гаспадарку, меў шмат ворнай зямлі. У 1923 годзе нарадзіўся сын Адам (загінуў пад Кенігсбергам у 1944 г.), а ў 1933 годзе нарадзілася дачка Марыя. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у сваёй гаспадарцы. Пасля арганізацыі партызанскіх атрадаў стаў сувязным у партызан. А адбылося гэта так.

     Ва ўрочышча "Клянная" на хутары жыў у мяне добры таварыш па прозвішчы Кісель, які часта дапамагаў партызанам. Неяк вясной 1944 г. Кісель паабяцаў мне даць коней для апрацоўкі поля пасля таго,  калі сам адсеецца. У адзін з вечароў я вырашыў схадзіць да Кісяля і дамовіцца аб конях. Калі я зайшоў да яго ў хату (а гэта за  14 км ад Церабліч, у лесе), то там я ўбачыў  невядомага ўзброенага мужчыну,  які стаў распытваць мяне аб прычынах прыходу ў лес ( як выявілася апасля,  гэта быў камандзір партызанскага атрада). Прыйшлося расказаць аб сваіх праблемах.

 

 

 

Фама Данілавіч Леўкавец – партызанскі сувязны

 

38

 

 

   Невядомы мне паведаміў, што хутаранін у гэты час знаходзіцца ў вёсцы Колкі, а мой расказ трэба праверыць. Мяне затрымалі, а за Кісялём адправілі партызан. Кісель пацвердзіў партызанам, што да яго павінен быў прыйсці сябар Фома за коньмі. Пераканаўшыся, што я не хлушу, камандзір партызан сказаў: "Калі ты, Фама, здолеў мінуць скрозь мае заставы, значыць зможаш праходзіць і скрозь нямецкія пасты". Так я стаў сувязным у партызан. Неўзабаве  камандаванне даручыла мне перавербаваць паліцая Міхлюка,  які быў праваю рукою немцаў у вёсцы. Але Міхлюк адмовіўся перайсці на бок партызан,  бо на яго сумленні была ўжо не адна загубленая душа і літасці ад народных мсціўцаў ён не чакаў.

     Праз некаторы час мяне арыштавалі немцы за сувязь з партызанамі і пасадзілі пад арышт у склепе школы. Мая цешча прыносіла мне ежу ў чыгунку і аднойчы прынесла той самы Георгіеўскі крыж, які я схаваў на грудзях. Затым мяне перавезлі ў Брэст, у лагер. Там нас па чарзе выклікалі на допыт па два чалавекі. Мне прыйшлося ісці ў пары з маладым хлопцам, а суправаджаў нас стары немец- канваір. Гэты малады хлопец і  кажа: "Ты , дзед, як хочаш, а я буду ўцякаць". Яшчэ сям-там ляжаў снег і хлопец быў у валёнках. Ён на хаду скінуў іх з ног і пабег у бок лесу. Канваір аклікнуў яго некалькі разоў, а затым стрэліў. Хлопец упаў і больш не падняўся. Немец прывёў мяне ў будынак камендатуры і аставіў перад дзвярыма аднаго з кабінетаў. Я доўга сядзеў у калідоры. Прышпіліў на грудзі Георгіеўскі крыж і чакаў. Затым мяне выклікалі на допыт. У кабінеце сядзеў нямецкі афіцэр, які ўважліва паглядзеў на мяне і па-руску спытаў: "Дзе крыж атрымаў?"  На што я адказаў: "Калі ў "Першую" з вамі ваяваў" -- і назваў месца і прозвішча палкоўніка, які мне ўручаў узнагароду. Гэты афіцэр падняўся, зняў фуражку і сказаў: "Дык можа гэта я табе ўручаў узнагароду?" "Не, той быў у нашай форме" - адказаў я. Афіцэр падыйшоў да мяне і вымавіў: "Я табе яго ўручаў, я яго і забіраю". Затым, падумаўшы трохі, паведаміў: "Вас павядуць у Беласток пешшу. Па дарозе вы зможаце збегчы, бо канвой будзе невялікім". Так яно і здарылася. З групай таварышаў я здолеў збегчы, а затым дабраўся дадому.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

39

 

ВЫЗВАЛЕННЕ

 

 

     На працягу пяці месяцаў 397-я стралковая дывізія Чырвонай Арміі вяла баі мясцовага значэння. Нашым войскам процістаялі часці нямецкай 203-й  пяхотнай дывізіі і конна-механізаваная група. Трэба адзначыць, што гітлераўцы ўмела выкарысталі ўмовы лясіста-балоцістай мясцовасці. Кожную вёсачку, кожнае зручнае месца яны ператварылі ў вузел абароны, стварылі сетку траншэй, усталявалі агнявыя сродкі ў хатах і дзотах. Жыхароў Церабліч акупанты выгналі з вёскі. Дзяцей і старых прынялі ў свае сем’і жыхары Альшан, моладзь жа, асабліва хлопцаў,  немцы намерваліся вывезці ў Германію. Іх сабралі за калючы дрот пад ахову, а затым пешшу пад вартай накіравалі ў Аздамічы, а пасля -- на Альгомель. Па дарозе над калонай некалькі разоў пранёсся самалёт з чырвонымі зоркамі на крылах. Канваіры пахаваліся ў хмызняк, а хлопцы, не будучы дурнямі, разбегліся.

 

Вясна 1944 г. Жыхары Церабліч пакідаюць вёску

 

 

40

 

 

     У пачатку красавіка 1944 года часці Чырвонай Арміі сумесна з партызанамі паспрабавалі правесці наступальную аперацыю ў раёне Церабліч. Але з-за вялікай паводкі раку Моства з дапамогай падручных сродкаў уначы фарсіраваць не ўдалося, а падраздзяленні, якія наступалі па дарозе з лесу ў вёску, аказаліся прыціснутымі да зямлі ўраганным агнём праціўніка. Абстрэл наступаўшых вёўся  кулямётамі з дзотаў (для іх будаўніцтва разбіраліся сялянскія хаты) ва ўрочышчах Копчэ,  Хвойца, Дуброва, мінамётнай батарэяй, размешчанай на ўскраіне вёскі (Рбушына), буйнакаліберным кулямётам, усталяваным у слыхавым акне будынка школы. Неаднаразовыя спробы прарвацца да мастоў праз раку аказваліся беспаспяховымі. Ды і надвор'е было на баку немцаў: падзьмуў халодны паўночны вецер са снегам. Праляжаўшы на астылай зямлі да цемры, нашы падраздзяленні адступілі.

     Камандаванне не астаўляла надзеі правесці наступленне на Цераблічы. Вялася інтэнсіўная разведвальная дзейнасць. Многія разведчыкі загінулі (магіла аднаго з іх – Багатка Яўгена з Мазыра – знаходзілася да пачатку 50-х гг. на школьным двары). Веснавое разводдзе ў той год трымалася доўга, пагэтаму прыйшлося часова адмовіцца ад наступлення.

     Але нішто ўжо не магло выратаваць захопнікаў. Чырвоная Армія  рыхтавалася да рашаючага наступлення. 6 мая 1944 г.  партызанская брыгада "Савецкая Беларусь" зноў уз'ядналася ў адзінае баявое падраздзяленне і размясцілася ў раёне Мярлінскіх хутароў Давыд-Гарадоцкага раёна.

      23 чэрвеня пачалася аперацыя па вызваленні Беларусі пад кодавай назвай "Баграціён". У пачатку ліпеня разгарнулася агульнае наступленне савецкіх войскаў на поўдні Беларусі. З 4 па 7 ліпеня 1944 г. часці 397-й дывізіі сумесна з партызанамі вялі жорсткія баі за Столін. Праціўнік, баючыся поўнага акружэння і разгрому, вымушаны быў тэрмінова пачаць вывад сваіх войскаў.  7 ліпеня часці Чырвонай Арміі выбілі фашыстаў з Століна, а 9 ліпеня -- з Давыд-Гарадка. У час наступлення нашых войскаў немцы шырока прымянялі авіяцыю. Адзін з самалётаў высыпаў свой смертаносны груз недалёка ад  вёскі, а другі спрабаваў разбамбіць школу. Лётчыкі скінулі на яе дзве бомбы, але не папалі. Адна ўпала зусім блізка. Асколкі ад яе пасеклі  паўночную сцяну школы. Пасля вайны большыя дзіркі былі заклінаваны, а меншыя так і засталіся. (Іншы раз асабліва цікаўныя вучні выкалупаюць рабрысты кусочак жалеза і прынясуць яго на ўрок як напамін аб мінулай вайне). Да сярэдзіны ліпеня Давыд-Гарадоцкі і Столінскі раёны былі цалкам ачышчаны ад акупантаў. 8 ліпеня 1944 гады партызанская брыгада "Савецкая Беларусь" была выведзена на тэрыторыю Лельчыцкага раёна і расфарміравана (469 партызан). Асабісты састаў, прыдатны да службы, мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Частка былых партызан была пакінута ў тыле на гаспадарчай і партыйнай рабоце. Камбрыг Томілаў Павел Пятровіч, стаўшы начальнікам Лагішынскага райаддзела НКУС,  загінуў у час бою з бандэраўцамі 8 сакавіка 1945 года.

 

41

 

 

Памяць дзён суровых

 

     Мінулая вайна была вельмі жорсткай, страшнай. За 1097 дзён акупацыі гітлераўцы расстралялі ў Столінскім і Давыд-Гарадоцкім раёнах 13182 мірных грамадзян, спалілі 4639 хат, знішчылі 6754 гаспадарчыя пабудовы. Раёнам была нанесены шкода на суму 400.323.704 рублі. Гэтага наш народ ніколі не забудзе [11, с. 282 -- 284].

     З першых дзён акупацыі савецкія людзі пачалі вясці вызваленчую вайну. Раслі і мацнелі шэрагі народных мсціўцаў. Партызанская брыгада "Савецкая Беларусь", створаная ўлетку 1943 г. у Давыд-Гарадоцкім раёне, унесла свой уклад у разгром фашызму. За час сваёй баявой дзейнасці партызаны падарвалі 12 чыгуначных эшалонаў, знішчылі 64 вагоны, 28 платформаў з ваенным грузам, разбурылі 4254 метры чыгуначнага палатна, знішчылі 1025 фашысцкіх салдат і іх памагатых [5, с. 132 -- 134].

     Воіны, якія аддалі сваё жыццё за вызваленне нашага краю, пахаваны  ў брацкіх магілах Століна, Белавушы, Беражногага, Плотніцы, Давыд-Гарадка, Альшан, Рэчыцы, Стругі, Фядор, Гарадной. Іх імёны навекі захаваюцца ў памяці людзей (дадаткі А – Д).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

І помніць свет выратаванне…

 

 

42

 

Заключэнне

 

Мінаюць гады. Мала застаецца ветэранаў той Вялікай вайны. Усё цяжэй сабраць краязнаўчыя факты, пагаварыць са сведкамі ліхалецця. Зборнік дакументаў “Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944)”, выдадзены ў 60-80-я гг. ХХ ст., ужо не можа задаволіць дапытлівых даслечыкаў. Трэба адыходзіць ад ідэалагічных штампаў, шырэй адкрываць доступ да архіўных матэрыялаў.

     Абарончыя баі лета 1941 года, пачатковы этап партызанскага руху, баявая дзейнасць партызан Піншчыны – малавывучаныя  старонкі Вялікай Айчыннай вайны, якія чакаюць свайго даследчыка. Дадзеная работа – толькі спроба закрануць абазначаную праблему.

Няма ўжо былой Пінскай вобласці, знік Давыд-Гарадоцкі раён, сціраюцца з памяці і імёны людзей, якія калісьці былі гонарам і славай гэтых мясцін. Маладое пакаленне можа і павінна захаваць здабыткі нашай Вялікай Перамогі. Памяць і боль – як жывыя істоты. Іх трэба берагчы ў сваім сэрцы (дадаткі А – Г).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

43

 

Спіс выкарыстаных крыніц

 

  1. Быченя В. Край бунтарей и патриотов / В. Быченя // Народная газета. – 2009. – 21января. – С. 15.
  2. Вершгора, П. П. Люди с чистой совестью / П. П. Вершигора. -- Киев, 1985. –234 с.
  3. Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой

Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): в 3 т. – Минск: Беларусь, 1967.-- Т. 1. – 744 с.

  1. Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой

Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): в 3 т. – Минск: Беларусь, 1978.-- Т. 2., кн. 2. – 814 с.

  1. Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой

Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944): в 3 т. – Минск: Беларусь, 1982. -- Т. 3. – 792 с.

  1. Грахоўскі, С. І. Суровая дабрата / С. І. Грахоўскі. – Мінск: Беларусь, 1977. – 176 с.
  2. Корж, В. З. Докладная записка О проделанной работе в тылу врага за период с первых дней войны, т.е. с июня 1941 года по 3-е апреля 1942 года” / В. З. Корж // Беларускі гістарычны часопіс. -- 1994. --  № 2, с. 15 – 19; №4, с. 7 – 16.
  3. Литов А. Партизанская легенда / А. Литов // Народная газета. – 2008. -- 5ліпеня. – С. 8.
  4. Мачульский, Р. Н. Вечный огонь / Р. Н. Мачульский. – Минск: Беларусь,  1978. – 446 с., ил.
  5. Нордман Э. Б. Не стреляйте в партизан … / Э. Б. Нордман. – Минск: Беларусь, 2007. – 200 с., ил.
  6. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Столінскага раёна. – Мінск: БЕЛТА, 2003. – 640 с.: іл.
  7. Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 – июль 1944). Минск: Беларусь, 1983. – 765 с.
  8. Селеменев В. Народный генерал / В. Селеменев // Народная газета. – 1999. -- 12 января. – С. 4.
  9. Шиманский М. Н. Прийти и поклониться / М. Н. Шиманский. – Минск: Парадокс, 2005. – 472 с.
  10. Юдчиц А. Генерал КГБ Эдуард Нордман рассказывает… Петр Машеров –

штрихи к портрету / А. Юдчиц // Народная газета. – 2001. -- 5 мая. – С. 6.

  1. Юдчиц А. Генерал КГБ Эдуард Нордман рассказывает… Петр Машеров –

штрихи к портрету / А. Юдчиц // Народная газета. – 2001. -- 8 июня. – С. 12 -- 13.

 

 

 

 

 

 

Дадаткі

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак А.

 

 

Мярлінскія хутары. Сустрэча ветэранаў вайны Століншчыны з афіцэрамі вайсковай часці г. Давыд-Гарадка на месцах партызанскіх баёў у 70-я гг. ХХ ст.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак Б.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1980-я гг.  У час святкавання Дня Перамогі ў Цераблічах Дадатак В.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Старыя зямлянкі

 

Дадатак Г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Не рубцуюцца раны на грудзях Беларусі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

PS

 

   Даследчая работа, падрыхтаваная ў школе, адрозніваецца ад навуковых работ студэнтаў ці прафесійных гісторыкаў. Так і павінна быць. Бо побач з навуковасцю яна нясе зарад выхаваўчага характару, пранізана эмацыянальным пачуццём. Школа рыхтуе не навуковых работнікаў, а грамадзян сваёй краіны, якія валодаюць толькі асновамі навук. У гэтым яе галоўнае прызначэнне.

   Зыходзячы з гэтага , на мой погляд, і трэба ацэньваць школьныя творчыя работы. Зразумела, кіраўнік праекта мог бы ўсё спрасціць, падагнаць пад агульную схему, пазбавіць работу яе душы. Але ці патрэбна гэта?

                

  

                                      З павагай                              /Ф.Шпакевіч/         

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

    

 

свернуть

Па слядах партызанскага подзвігу

  Гляжу я вновь в пережитое,

                                                                             Сквозь годы мирные пройдя.

                                                                              Опять далёкий отзвук боя

                                                                               Ворвался, память бередя.

 

 

 

Жыхары вёскі Цераблічы, якія ўдзельнічалі ў партызанскім руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны

 

  1. Андрэйкавец Дзяніс Захаравіч
  2. Кірыловіч Дзмітрый Сцяпанавіч
  3. Леўкавец Фама Данілавіч
  4. Пашкевіч Антон Рыгоравіч
  5. Сімончык Даніла Якаўлевіч
  6. Шпакевіч Васіль Цімафеевіч

 

 

 

АНДРЭЙКАВЕЦ  ДЗЯНІС  ЗАХАРАВІЧ

 

Нарадзіўся я ў 1909 г. у в. Колкі  Давыд- Гарадоцкага раёна. Там жыў і працаваў да вайны. У партызаны пайшоў улетку 1943 г. Быў радавым байцом. Мяне часта пасылалі ў баявое ахоўванне ў раён Турава. Прыходзілася быць і галодным, і халодным. Удзельнічаў у некалькіх баявых аперацыях. У падрыве воінскіх эшалонаў не ўдзельнічаў. На чыгунку хадзілі ў асноўным разведчыкі: ст. л-т Андрэеў, Каўбеня, Міцька. Пасля злучэння з Чырвонай Арміяй нас перакінулі ў раён Удрыцка. Тут прыйшлося сутыкнуцца з бандэраўцамі, якія ў лясах каля Дубровіцы арганізавалі ваенныя базы, сховішчы з боепрыпасамі і харчаваннем. Да ваенных сутычак не даходзіла, але яны часта захоплівалі нашых байцоў, завязвалі ім вочы і адводзілі да сябе на допыт. Потым зноў завязвалі вочы, прыводзілі на тое месца, дзе захапілі і адпускалі. Раён іх дыслакацыі нашы войскі акружылі і пасля перамоў дазволілі выйсці з кола без зброі.

Уначы 4 ліпеня 1944 г. нас паднялі па камандзе "У стрэльбу!". Усім раздалі сухі паёк і спірт. Я не піў, а некаторыя хлопцы выпілі па кубачку. Былы партызан з Кашар павёў нас на Вікаравічы. Гэтую вёску немцы вельмі добра ўмацавалі, пабудавалі дарогу прама са Століна (яе будавалі яўрэі з гета). Як толькі стала віднець, мы перайшлі рэчку каля вёскі. Немцы нас заўважылі і адкрылі моцны агонь. Падраздзяленні панеслі цяжкія страты.  Камандзір палка падпалкоўнік Паляніцкі загадаў мне выносіць раненых. Я вынес з поля

35

бою 36 параненых і 6 забітых. Іх потым пахавалі на могілках пасля ўзяцця Вікаравіч. За гэты бой мяне ўзнагародзілі медалем "За адвагу".

     Пасля ўзяцця Століна рэгулярныя часці і партызаны рушылі на Пінск. Па дарозе мы панеслі шмат страт ад мін. Немцы замініравалі нават студні ў вёсках. Пры штурме Пінска мяне цяжка раніла ў галаву асколкам снарада. Я ледзь утрымаўся на масту, каб не зваліцца ў раку. Чатыры месяца ляжаў без руху ў шпіталях Удрыцка, Сарнаў, Рэчыцы, Бранска, Харкава. Дадому вярнуўся ў канцы снежня 1944 г. А ў пачатку 1945 г. захварэў тыфам. Так і скончылася для мяне вайна, але не бяда і гора. Увосень 1945 г. памерла жонка. Прыйшлося аднаму гадаваць траіх дзяцей.

 

 

 

 

 

Дзяніс Захаравіч Андрэйкавец – партызан атрада імя Чкалава

 

 

 

 

 

36

ШПАКЕВІЧ  ВАСІЛЬ  ЦІМАФЕЕВІЧ

 

     Нарадзіўся ў 1912 г. у в. Цераблічы. Тут і мінула ўсё маё жыццё. Да

войны працаваў сакратаром сельскага савета.  У 1941/1942 гг. выконваў

разавыя даручэнні ўкраінскіх партызан. З мая па жнівень 1943 г. працаваў

сувязным партызанскага атрада "Савецкая Беларусь".  Аб гэтым даведаліся

немцы. Прыйшлося тэрмінова ісці ў лес. З сабой узяў жонку і дачку. У

партызанскім атрадзе быў радавым байцом. Удзельнічаў у шматлікіх

баявых аперацыях. Прыходзілася бываць і ў разведцы. У пачатку красавіка

1944 г. мяне выклікалі ў штаб атрада. Начальнік штаба даручыў арганізаваць разведку Церабліч. Немцы перакінулі туды дадатковыя сілы, пабудавалі доўгачасовыя абарончыя ўмацаванні, а інфармацыі аб гэтай падрыхтоўцы ў нас не было. Разам з Кірыловічам Дзмітрыем мы і заняліся гэтай аперацыяй. Знайшлі дзве лодкі, хоць і маленькія, але яшчэ трывалыя. Сярод чырвонаармейцаў падабралі людзей, якія ўмелі трымацца на вадзе,  і  ўначы на гэтых лодках прабраліся на ўскраіну вёскі, балазе вясновай вады ў той год было шмат. Да раніцы нам удалося  звязацца з надзейнымі людзьмі і атрымаць ад іх патрэбную інфармацыю. З задання група вярнулася без страт. За гэтую ўдала праведзеную аперацыю нас усіх прадставілі да медаляў "За адвагу". Яшчэ мяне часам пасылалі ў баявое ахоўванне ў раён урочышча "Муравішча". Тут на дарозе і немцы, і мы ставілі міны. І падрываліся на гэтых мінах і фашысты, і партызаны. Хапала работы  на гэтым мінным полі сапёрам і пасля вызвалення нашага краю ад акупантаў, бо падрываліся на іх і мірныя жыхары. Нават адну міну знайшлі пад мастком насупраць урочышча “Паўлаў востраў” ужо ў канцы 50-х гг.

     У сувязі з выгнаннем ворага з нашай тэрыторыі ў 1944 г. партызанская

брыгада "Савецкая Беларусь" была расфармівана.  І ваяваць мне

больш не прыйшлося: медыцына не дазволіла. Так і скончыўся мой

баявы шлях.       

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Васіль Цімафеевіч Шпакевіч—партызан атрада імя Чкалава

37

 

ЛЕЎКАВЕЦ  ФАМА  ДАНІЛАВІЧ

 

 

     Нарадзіўся ў 1895 годзе ў вёсцы Аздамічы. У 1914 годзе быў прызваны на сапраўдную воінскую службу. Ваяваў у Першую сусветную вайну. Быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжом, які пасля сыграў лёсавызначальную ролю ў маім жыцці. Пасля вайны ажаніўся на дзяўчыне Маланні з в. Цераблічы. Вёў вялікую гаспадарку, меў шмат ворнай зямлі. У 1923 годзе нарадзіўся сын Адам (загінуў пад Кенігсбергам у 1944 г.), а ў 1933 годзе нарадзілася дачка Марыя. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у сваёй гаспадарцы. Пасля арганізацыі партызанскіх атрадаў стаў сувязным у партызан. А адбылося гэта так.

     Ва ўрочышча "Клянная" на хутары жыў у мяне добры таварыш па прозвішчы Кісель, які часта дапамагаў партызанам. Неяк вясной 1944 г. Кісель паабяцаў мне даць коней для апрацоўкі поля пасля таго,  калі сам адсеецца. У адзін з вечароў я вырашыў схадзіць да Кісяля і дамовіцца аб конях. Калі я зайшоў да яго ў хату (а гэта за  14 км ад Церабліч, у лесе), то там я ўбачыў  невядомага ўзброенага мужчыну,  які стаў распытваць мяне аб прычынах прыходу ў лес ( як выявілася апасля,  гэта быў камандзір партызанскага атрада). Прыйшлося расказаць аб сваіх праблемах.

 

 

 

Фама Данілавіч Леўкавец – партызанскі сувязны

 

38

 

 

   Невядомы мне паведаміў, што хутаранін у гэты час знаходзіцца ў вёсцы Колкі, а мой расказ трэба праверыць. Мяне затрымалі, а за Кісялём адправілі партызан. Кісель пацвердзіў партызанам, што да яго павінен быў прыйсці сябар Фома за коньмі. Пераканаўшыся, што я не хлушу, камандзір партызан сказаў: "Калі ты, Фама, здолеў мінуць скрозь мае заставы, значыць зможаш праходзіць і скрозь нямецкія пасты". Так я стаў сувязным у партызан. Неўзабаве  камандаванне даручыла мне перавербаваць паліцая Міхлюка,  які быў праваю рукою немцаў у вёсцы. Але Міхлюк адмовіўся перайсці на бок партызан,  бо на яго сумленні была ўжо не адна загубленая душа і літасці ад народных мсціўцаў ён не чакаў.

     Праз некаторы час мяне арыштавалі немцы за сувязь з партызанамі і пасадзілі пад арышт у склепе школы. Мая цешча прыносіла мне ежу ў чыгунку і аднойчы прынесла той самы Георгіеўскі крыж, які я схаваў на грудзях. Затым мяне перавезлі ў Брэст, у лагер. Там нас па чарзе выклікалі на допыт па два чалавекі. Мне прыйшлося ісці ў пары з маладым хлопцам, а суправаджаў нас стары немец- канваір. Гэты малады хлопец і  кажа: "Ты , дзед, як хочаш, а я буду ўцякаць". Яшчэ сям-там ляжаў снег і хлопец быў у валёнках. Ён на хаду скінуў іх з ног і пабег у бок лесу. Канваір аклікнуў яго некалькі разоў, а затым стрэліў. Хлопец упаў і больш не падняўся. Немец прывёў мяне ў будынак камендатуры і аставіў перад дзвярыма аднаго з кабінетаў. Я доўга сядзеў у калідоры. Прышпіліў на грудзі Георгіеўскі крыж і чакаў. Затым мяне выклікалі на допыт. У кабінеце сядзеў нямецкі афіцэр, які ўважліва паглядзеў на мяне і па-руску спытаў: "Дзе крыж атрымаў?"  На што я адказаў: "Калі ў "Першую" з вамі ваяваў" -- і назваў месца і прозвішча палкоўніка, які мне ўручаў узнагароду. Гэты афіцэр падняўся, зняў фуражку і сказаў: "Дык можа гэта я табе ўручаў узнагароду?" "Не, той быў у нашай форме" - адказаў я. Афіцэр падыйшоў да мяне і вымавіў: "Я табе яго ўручаў, я яго і забіраю". Затым, падумаўшы трохі, паведаміў: "Вас павядуць у Беласток пешшу. Па дарозе вы зможаце збегчы, бо канвой будзе невялікім". Так яно і здарылася. З групай таварышаў я здолеў збегчы, а затым дабраўся дадому.

 

свернуть