Прыём у акцябраты

25.10.2019

25 кастрычніка для вучняў 2-га класа нашай установы адукацыі быў урачысты дзень – яны сталі членамі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. 12 навучэнцаў былі прыняты ў акцябраты.

Акцябронак – гэта маленькі першаадкрывальнік. Ён гатовы ісці па новых дарогах і даведвацца шмат новага і цікавага, спраўляцца з цяжкасцямі. Але, каб заслужыць права называцца акцябронкам, спачатку трэба было прайсці выпрабаванні. Другакласнікі здзейснілі вясёлае падарожжа па краіне “Акцябрацкая зорачка”, дзе іх чакалі пяць станцый і на кожнай трэба было выканаць пэўнае заданне. Тут дзеці паказалі сябе дружнымі, вясёлымі і дапытлівымі. Пасля паспяхова пройдзеных выпрабаванняў будучыя члены БРПА далі ўрачыстае абяцанне, што яны будуць жыць па правілах акцябрат. Піянеры 5 класа ўручылі другакласікам акцябрацкую зорачку. Мы віншуем вас, маленькія першаадкрывальнікі, і жадаем расці адданымі сваёй Радзіме, быць разумнымі, добрымі і шчаслівымі!

  Больш здымкаў