Сустрэча з інфармацыйна-прапагандысцкай групай райвыканкама

17.10.2019

Гаварылі аб надзённым: адбылася сустрэча з інфармацыйна-прапагандысцкай групай райвыканкама

Калектыў установы адукацыі сустрэўся з інфармацыйна-прапагандысцкай групай райвыканкама ў складзе намесніка старшыні Сідарэвіча Сяргея Фёдаравіча і першым сакратаром РК ГА "БРСМ" Зарубы Вадзіма Васільевіча.

Сяргей Фёдаравіч пазнаёміў работнікаў установы з сацыяльна-эканамічным становішчам Столінскага раёна, паведаміў аб перспектывах развіцця раёна і праблемах, якія існуюць на цяперашні час.

Вадзім Васільевіч паведаміў аб выніках работы за мінулы год грамадскага аб'яднання, пазнаёміў з задачамі, якія яны ставяць перад сабой на будучыню.

Прысутныя задавалі пытанні, якія датычыліся развіцця раёна і напрыканцы  выказалі словы падзякі за грунтоўную бяседу.