Тыдзень Маці

11.10.2019

Ва ўстанове адукацыі  стартаваў Тыдзень, прысвечаны самаму пяшчотнаму, самаму лагоднаму святу - Дню Маці.

7 кастрычніка прайшоў конкурс плакатаў, прысвечаны Дню Маці

   

8 кастрычніка  прайшла агульнашкольная акцыя па дапамозе сталым жанчынам "Низкий поклон тебе, женщина мать"

  

9 кастрычніка для вучняў малодшых класаў была арганізавана кніжная выстава.   Маленькія сябры бібліятэкі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята матулі і Пакравоў. На прыкладзе шматлікіх літаратурных твораў пабывалі ў розных жыццёвых сітуацыях, якія вельмі яскрава і цікава распавядаюць аб зносінах дзяцей і іх матуль. Нашы госці ахвотна прымалі ўдзел у віктарыне "Што я ведаю пра маму",  знаёміліся з кніжнай выставай, на паліцах якой красаваліся кнігі Я.Брыля, С. Міхалкова, Я. Пермяка, Я. Панцялеева. 

    

10 кастрычніка навучэнцы займаліся вырабам паштовак для матуль "Запрашаем на свята"

  

11 кастрычніка навучэнцы малодшых класаў чыталі вершы, прысвечаныя матулі.

 

У гэты ж  дзень  была наладжана выстава малюнкаў і фотаздымкаў пад агульнай назвай "Шчасцлівыя моманты нашых матуль". Актыўны ўдзел у правядзенні гэтага мерапрыемства прынялі і выхаванцы дзіцячага садзіка.

  

Больш здымкаў