9 Мая

10.05.2019

9 Мая, каля мемарыяльнага комплекса "Надзея" адбыўся мітынг, прысвечаны Вялікай Перамозе.

Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні і настаўнікі  ўстановы адукацыі, жыхары вёскі, старшыня сельвыканкама Шчучка П.В., святар Айцец Віталій.

Спачатку педагогам-арганізатарам Ачапоўскай М.В. была арганізавана "Вахта памяці" з піянерамі ўстановы адукацыі.

Потым вучні малодшых класаў, пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў Петрусевіч Н.І., Пашкевіч В.І., Паўловіч В.У., правялі вершаванае выступленне з нагоды Дня Перамогі.

Далей з віншаваннем выступіў старшыня сельвыканкама Шчучка П.В.

І напрыканцы мітынга правёў памінальную малітву і выступіў з прамовай да аднавяскоўцаў святар Айцец Віталій.

 З мерапрыемствамі ў рамках героіка-патрыятычнай  акцыі  "ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОЗЕ - 75!" можна пазнаёміцца ТУТ