Сустрэча з воінамі-афганцамі

16.02.2019

У суботу, 16.02.2019, адбылася сустрэча з былымі воінамі-інтэрнацыялістамі, якія тэрміновую  службу, ў 80-х г. ХХ стагоддзя, праходзілі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан (ДРА). Сустрэча была прымеркавана да 30-ці годдзя вываду Савецкіх войск з Афганістана.

Першымі з вёскі туды трапілі ў 1980 г. тры выпускнікі аднаго класа: Наскевіч Васіль Міхайлавіч, дарэчы настаўнік нашай установы адукацыі, Шпакевіч Іван Якаўлевіч і Кашэўскі Аляксей Аляксеевіч. Далей пайшоў служыць у ДРА Наскевіч Петр Пятровіч у 1983 г. І апошнімі адправіліся выконваць свой інтэрнацыянальны абавязак у 1986 г. зноў выпускнікі аднаго класа: Грынюшка Анатоль Рыгоравіч, Апановіч Анатоль Анатольевіч, Петрусевіч Канстанцін Васільевіч і Петрусевіч Аляксандр Адамавіч, якога, нажаль, з намі ўжо няма. 

 Больш здымкаў

(Злева на права: Наскевіч Васіль Міхайлавіч, Грынюшка Анатоль Рыгоравіч, Шпакевіч Іван Якаўлевіч, Апановіч Анатоль Анатольевіч, Кашэўскі Аляксей Аляксеевіч.)

З вялікай цікавасцю і вельмі ўважліва слухалі вучні аповяды былых воінаў аб сваёй нялёгкай службе.  Самі вучні падрыхтавалі невялікую канцэртную праграму. Былі паказаны вдэаматэрыялы аб вайне ў Афганістане.