Акцыя “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”

17.03.2018

Традыцыйна ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка, у школе праходзіць урачыстая лінейка ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі БРСМ “Мы – грамадзяне Беларусі”.

Традыцыйна ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка, у школе праходзіць урачыстая лінейка ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі БРСМ “Мы – грамадзяне Беларусі”.

Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы юнакі і дзяўчаты, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, атрымалі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і камплект “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Для кожнага чалавека момант атрымання пашпарта з’яўляецца ўрачыстым і запамінальным. Пашпарт – гэта асноўны і самы галоўны ў жыцці грамадзяніна дакумент, які пацвярджае яго асобу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, пацвярджае яго грамадзянства і з’яўляецца ўласнасцю Рэспублікі Беларусь, а ўладальнік гэтага дакумента знаходзіцца пад аховай Рэспублікі Беларусь.