23.02.2018

   

Дарагія жыхары Століншчыны!

Паважаныя ваеннаслужачыя і ветэраны Узброеных Сіл!

Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Кожны, чыёй справай жыцця стала абарона нашай роднай краіны, заслугоўвае самых цёплых, шчырых слоў удзячнасці за сваю працу. Ва ўсе часы ў Беларусі нязменнай павагай карысталіся людзі, гонар мундзіру для якіх былі не проста высокімі словамі. Мы, беларусы, па праву можам ганарыцца абаронцамі нашай Айчыны, прафесіяналамі сваёй справы, тымі, хто стаіць на варце нашай бяспекі, на варце мірнага жыцця нашых дзяцей.

Мы аддаём даніну павагі і выказваем словы падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за подзвіг і мужнасць, праяўленыя ў гады суровых выпрабаванняў.

У гэты святочны дзень выказваем шчырую ўдзячнасць тым, хто прысвяціў сваё жыццё высакароднай справе служэння Айчыне, зрабіўшы яго сваёй прафесіяй, а таксама тым, хто мірнай працай умацоўвае наша нацыянальнае багацце.

Жадаем усім, хто ў любы момант гатовы абараняць родную Беларусь, шчасця, здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

 

поделиться в: