Дзень роднай мовы

22.02.2018

21 лютага ў школе азначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Вучні актыўна паўдзельнічалі ў афармленні школьнага інтэр’ера выказваннямі пра родную мову, былі заўзятымі ўдзельнікамі кніжнай выставы, якая была аформлена ў бібліятэцы.

А вучням 7-11 класаў пашчасціла сустрэцца не з “намеснікам дырэктара”, не з “настаўнікам”, а з паэтам-земляком В. У. Адамавым.

Віталь Уладзіміравіч неўпрыкмет завалодаў аўдыторыяй: жартаваў, дзяліўся набалелым,  чытаў свае вершы.

Напрыканцы правёў майстар-клас. Усе прысутныя спрабавалі разам з ім напісаць уласны верш.

Безумоўна, гэтая сустрэча дасць штуршок дзецям да новых ведаў і новых уражанняў.