Атрад "Дабрыня" віншуе з векавым юбілеем.

15.01.2018

                                                        Векавы юбілей.

Напярэдадні дня нараджэння старэйшай жыхаркі вёскі Цераблічы  Шпакевіч Ефрасінні Васільеўны,вучні  Церабліцкага впк яслі-сад сярэдняй школы ,што ўваходзяць у склад атрада”Дабрыня” ,пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Ачапоўскай Марыны Васільеўны , з віншавальным словам і падарункам  наведалі юбіляршу.Акрамя ўражанняў ад таго ,што Ефрасіння Васільеўна адзначыла векавы юбілей,а менавіта столькі атрымалася ,калі вучні разам склалі свае гады ,дзеці былі здзіўлены цікавымі гісторыямі з жыцця доўгажыхаркі.Бабуля памятае гульні,што гулялі ў дзяцінстве,пачастункі,якіх больш за ўсё хацелася ,польскія часы,гады ліхалецця Вялікай Айчыннай вайны,жыццё пры Савецкай уладзе,І сённяшні час жыцця ў Беларусі.   На пытанне калі лепш жылося,Ефрасіння Васільеўна горда адказала ,што лепшым часам з’яўляецца  сённяшні мірны час нашай Беларусі і пажадала,паўтараючы не адзін раз,-“ Беражыце тое,што маеце сёння,бо так добра жыць, як зараз ,не было ніколі”. Пасля цікавай размовы Ефрасіння Васільеўна пачаставала вучняў  цукеркамі і на дарогу  пажадала: здароўя,шчасця і  самае галоўнае -мірнага неба.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце В.У.Адамаў.