Электронны дзённік

04.12.2017

Паважаныя бацькі!  На сайце tereblichi.schools.by можна прайсці рэгістрацыю для атрымання доступу да электроннага дзённіка свайго дзіцяці.

На падставе дадзеных, унесеных настаўнікамі ў журналы, для кожнага навучэнца фарміруецца яго электронны дзённік.

У дзённіку адлюстравана ўсё, што настаўнікі ўнеслі ў журнал (адзнакі, пропускі, каментарыі і г.д.), а таксама паводзіны і заўвагі за кожны тыдзень.

Для бацькоў ёсць магчымасць «падпісаць» дзённік.

Бацькі навучэнца маюць доступ да ўсіх дадзеных толькі свайго дзіцяці.