Сустрэча з Вадзімам Зарубай

03.05.2017

У сераду, 3 мая, адбылася сустрэча вучняў старэйшых класаў з першым сакратаром Столінскага РКГА БРСМ Вадзімам Васільевічам Зарубай. Пад час сустрэчы Вадзім Заруба паведаміў аб праграмах, мерапрыемствах, акцыях, якія праводзяцца раённым камітэтам, аб дасягненнях і планах на будучыню. Вучняў вельмі зацікавіла выступленне першага сакратара, яны задавалі розныя пытанні аб дзейнасці раённай арганізацыі. Пасля сустрэчы 17 старшакласнікаў падалі заявы на ўступленне ў рады БРСМ.