Аднаўленне гульні.

10.04.2017

У суботу, 8 красавіка, адбылася першая спроба пазнаёміць вучняў з  вельмі цікавай гульнёй у гарадкі. За зіму было падрыхтавана патрэбнае абсталяванне, дзецям растлумачылі правілы гульні і тэхнікі бяспекі. І вось 8 красавіка, пад кіраўніцтвам настаўнікаў фізічнай культуры, адбылася першая гульня. Вучні зацікавіліся гульнёй. Усё больш дзяцей выказваюць жаданне прыняць удзел у спаборніцтвах па гарадках.