Добры дзень, бібліятэка!

25.02.2017

Пад такой назвай 23 лютага адбыўся прыём вучняў першага класа ў рады чытачоў.

    

Казачныя героі, якія завіталі ў бібліятэку, расказалі новым чытачам як паводзіць сябе ў бібліятэцы,  растлумачылі, чаму патрэбна беражна адносіцца да кніг, уручылі памяткі.

    

Мерапрыемства падрыхтавала, ў рамках метадычнага тыдня, педагог-арганізатар Ачапоўская М.В.