Юбілей пісьменніка.

09.12.2016
9 снежня наша краіна адзначае 125-годдзе з Дня нараджэння Максіма Багдановіча

Паважаныя калегі,вучні і бацькі!
9 снежня наша краіна адзначае 125-годдзе з Дня нараджэння Максіма Багдановіча

Кабінет беларускай мовы і літаратуры  прадстаўляе тэматычную выставу "Вянок Максіму Багдановічу", прымеркаваную да 125-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта (09.12.1891–25.05.1917).

У бібліятэцы школы таксама наладжана выстава з нагоды юбілею пісьменніка.
Дзясятага снежня,у суботу, адбудзецца конкурс чытальнікаў вершаў М.Багдановіча. Таму ўсіх прыхільнікаў беларускай паэзіі запрашаем да нас!

Да 125 годдзя з Дня нараджэння Максіма Багдановіча

  Максім Багдановіч — выдатны класік беларускай літаратуры, рамантычны паэт, лірык, празаік, крытык, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, геній зямлі беларускай нарадзіўся 9 снежня 1891 г. (паводле новага стылю) у Мінску ў сям’і настаўнікаў.
Максім Багдановіч пражыў вельмі кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё. Ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў. Імя Максіма Багдановіча стаіць побач з такімі класікамі беларускай і сусветнай літаратуры, як Янка Купала і Якуб Колас. Паводле ацэнкі беларускага літаратуразнаўца, паэта А. Лойкі: "Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык - увогуле унікальная, фенаменальная з'ява, якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох." Яго творчая спадчына – істотная часка духоўнай культуры беларускага народа. Вершы, паэмы, апавяданні, пераклады, літаратурнакрытычныя і публіцыстычныя артыкулы, чарнавыя накіды і пісьмы… Яго творчасць была напоўнена вобразамі, што сталі сімваламі роднага краю. Багдановіч вылучае два вобразы-ўвасабленні: коласа і васілька. Колас – хлеб штодзённы, васілёк – сімвал красы. Да 1914 г. Максім Багдановіч шукаў сябе пераважна ў лірыцы. Выдатнай старонкай творчасці сталі паэмы – яркі ўклад паэта ў справу стварэння беларускага нацыянальнага эпасу. Адначасова з паэтычным геніем М. Багдановіча фарміраваўся і яго талент як крытыка. Максім Багдановіч – крытык выступаў не толькі на беларускай мове, але і на рускай і ўкраінскай. Максім Багдановіч быў і выдатным перакладчыкам. Было ў яго таленце – умення пераўвасабляцца ў чужую нацыянальнасць, аб чым сведчаць песні-наследаванні Багдановіча.
Творы беларускага паэта перакладзены на два дзесяткі моў свету (сярод іх такія распаўсюджаныя, як англійская, іспанская, нямецкая, польская, руская, украінская, французская), публікаваліся ў Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Расіі, Францыі, Югаславіі і іншых краінах