Адкрыццё помніка

09.05.2020

У кожнага народа ёсць свае святыні. Для беларусаў гэта найперш памятныя месцы, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, вайной, выйгранай толькі дзякуючы мужнасці, гераізму савецкіх воінаў, партызан і тых, хто працаваў на перамогу ў тыле. Памяць пра ахвяр і герояў Вялікай Айчыннай вайны жыве ў помніках, абелісках, мемарыялах, архітэктурна-скульптурных комплексах, брацкіх магілах. Застылі ў бронзе салдаты, падпольшчыкі, партызаны… У народнай памяці яны застануцца вечна жывымі, нагадваючы падзеі Вялікай Айчыннай вайны, бязмерную мужнасць і доблесць савецкіх воінаў і партызан, шматлікія ахвяры вайны. Яны захоўваюць памяць пра вайну.

Так і ў вёсцы Цераблічы, пасля рэстаўрацыі, адбылося адкрыццё помніка загінуўшым аднавяскоўцам.