100 гадоў з дня нараджэння І.Шамякіна

01.02.2021

100 гадоў з дня нараджэння І.Шамякіна

28.01.2021 - "Летапісец эпохі"

30 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна.

Іван Шамякін – народны пісьменнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы , акадэмік НАН Беларусі , лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа, Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР , Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання , Прэміі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі . Імем пісьменніка названа адна з вуліц Мінска і Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.

 

 

Яго кнігі выходзілі мільённымі тыражамі, пакараючы чытачоў інтрыгуючымі сюжэтамі і вострымі жыццёвымі тэмамі, перакладаліся на многія мовы свету, ператвараліся ў сцэнарыі кінафільмаў і тэатральных пастановак. Ён сам стаў не толькі народным пісьменнікам Беларусі, атрымаўшы ганаровае званне ў 1972 годзе, але сапраўды класікам нацыянальнай літаратуры ХХ стагоддзя – яшчэ пры жыцці.

 

У творчай спадчыне Івана Шамякіна – 12 раманаў, 26 аповесцей, 10 п'ес, дзясяткі апавяданняў, вялікая колькасць артыкулаў і нарысаў, дзённікі.  Сярод самых знакамітых і любімых твораў Івана Шамякіна – "Трывожнае шчасце", "Гандлярка і паэт", "Сэрца на далоні", "Глыбокая плынь", "Атланты і карыятыды", "Злая зорка", "Вазьму твой боль"…

З нагоды гэтай даты ў бібліятэцы была наладжана  кніжная выстава, якую падрыхтавала бібліятэкар УА Ачапоўская М.В.