Прыём у чытачы

24.02.2021

У рамках метадычнага тыдня адбылося прысвячэнне ў чытачы  ў школьнай бібліятэцы.

На свята былі запрошаны вучні 1 класа. Дзяцей сустрэла бібліятэчны работнік Ачапоўская М.В, якая расказала дзецям аб тым, што такое бібліятэка, якія ёсць правілы паводзін у бібліятэцы і як трэба карыстацца кнігамі. Затым дзеці ў займальнай форме паўтарылі і замацавалі гэтыя правілы, правялі віктарыну па дзіцячых кнігах.