Урачыстае прыняцце ў акцябраты

26.10.2021

Урачыстае прыняцце ў акцябраты

«Акцябраты» - будучыя піянеры!

«Акцябраты» - руплівыя рабяты, якія любяць школу, паважаюць старэйшых!

«Акцябраты» - праўдзівыя і смелыя, спрытныя і ўмелыя!

Які ён сучасны акцябронак? Смелы, адказны, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу. Гэта першая прыступка Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. У нашай школе прайшло ўрачыстае прыняцце ў акцябраты. Рабяты паабяцалі прыносіць карысць краіне, быць прыкладам для сваіх таварышаў, учынкамі даказваць, што вартыя называцца акцябратамі.

Віншуем навучэнцаў 2 класа з уступленнем у акцябраты! Жадаем ім расці адданымі сваёй Радзіме - Рэспубліцы Беларусь, быць разумнымі, спагаднымі, добрымі, гатовымі заўсёды прыйсці на дапамогу.