Выстава да 75-годдзя Г. Марчука "Замілаваны Палессем"

03.01.2022

Першага студзеня наш знакаміты зямляк, Георгій Марчук, які нарадзіўся ў Давыд-Гарадку, адзначыў сваё 75-годдзе. Мы далучаемся да віншаванняў юбіляру. Жадаем моцнага здароўя і творчых поспехаў. Запрашаем наведаць кніжную выставу "Замілаваны Палессем", якая будзе працаваць на працягу студзеня.