"З кніжкай па жыцці"

04.04.2022
Завяршыўся Тыдзень дзіцячай і юнацкай кніжкі

   Ва ўстанове адукацыі 29 сакавіка адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кніжкі. Першы дзень  насіў назву "Дзень адкрыццяў".Прайшла літаратурная віктарына паміж вучнямі 7-9 класаў, мацнейшымі аказаліся вучні 9 класа, каманда "Знатоки". У наступны "Дзень кнігі" вучні пабывалі на экскурсіі ў сельскай бібліятэцы "Чытай, каб жыць цікава і карысна". 31 сакавіка "Дзень ўзаемадзеяння" прайшла акцыя "Буккросінг": "Прачытаў сам – падзяліся з іншымі". Актыў бібліятэкі паўдзельнічаў у акцыі "Кніжкіна бальніца". 2 красавіка  прайшлі  мерапрыемствы пад назвай "Дзень творчасці" , адбылося закрыццё Тыдня. Вучні 1-4 класаў падрыхтавалі вернісаж малюнкаў "Любімых кніг старонкі запаветныя".