Экскурсія на пагранічную заставу
07.06.2017У час правядзення вучэбных збораў юнакі 10 класа, разам з настаўнікам ваеннай падрыхтоўкі В.У.Адамавым, здзейснілі экскурсію на пагранічную заставу. Амаль 40 км ад вёскі, за Мерлінскімі хутарамі, бліжэй да мяжы з Украінай размясцілася гэтая застава. Камандзір сам правёў вучняў па тэрыторыі, расказаў ім аб асаблівасцях службы пагранічнікаў.